Міхаіл Васільевіч Караблёў

вучоны ў галіне фармакалогіі
(Пасля перасылкі з М. В. Караблёў)

Міхаіл Васільевіч Караблё́ў[1] (руск.: Михаил Васльевич Кораблёв; 24 студзеня 1923 — 10 чэрвеня 1987) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1983). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Міхаіл Васільевіч Караблёў
руск.: Михаил Васльевич Кораблёв
Дата нараджэння 24 студзеня 1923(1923-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1987(1987-06-10) (64 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Баркіна[1] Пашахонскага павета Яраслаўскай губерні РСФСР (сучасны Пашахонскі раён Яраслаўская вобласць Расіі). У 1941 годзе скончыў Рыбінскую фельчарска-акушэрскую школу і з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Удзельнічаў у баях на Доне, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Беларусі і Польшчы. Перамогу сустрэў на тэрыторыі Германіі[2]. Пасля дэмабілізацыі паступіў вучыцца ў Яраслаўскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1952 годзе. Паступіў у аспірантуру пры кафедры фармакалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К поискам препаратов, действующих на кровь и кроветворные органы»[2] і пачаў працу асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Потым працаваў у Варонежскім медыцынскім інстытуце. У 1960 годзе пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце была створана кафедра фармакалогіі, загадчыкам якой ён працаваў да канца жыцця.

Навуковая дзейнасць правіць

М. В. Караблёву належаць навуковыя працы па ўплыве дытыякарбамінавай кіслаты на арганізм жывёл, фармакалагічных і таксікалагічных ўласцівасцей яе і іншых біялагічна актыўных злучэнняў, вывучэнні і пошуку сродкаў барацьбы з гіпаксіяй і інш. Аўтар больш за 130 навуковых прац і вынаходніцтваў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Производные дитиокарбоминовой кислоты. — Мн., 1971.
  • Противогипоксические средства. — Мн., 1976. (разам з П. І. Лукіенкам)

Пад кіраўніцтвам М. В. Караблёва абаронены 12 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі[2].

Грамадская дзейнасць правіць

М. В. Караблёў абіраўся вучоным сакратаром Вучонага савета Гродзенскага медыцынскага інстытута, членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства фармаколагаў, членам прэзідыума Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў[2]. Апошнія 13 гадоў жыцця быў старшынёй Гродзенскага абласнога Камітэта абароны міру[2].

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

З 1993 года кафедра фармакалогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута носіць імя М. В. Караблёва[2]. На будынку інстытута, у якім ён працаваў, устаноўлена памятная дошка з барэльефам[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць