Міхась Башлакоў

беларускі паэт
(Пасля перасылкі з М. З. Башлакоў)

Міха́сь Башлако́ў, поўнае імя Міхаі́л Заха́равіч Башлако́ў (нар. 27 красавіка 1951, станцыя Церуха, цяпер у пасёлку Баштан Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі паэт.

Міхась Башлакоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 красавіка 1951(1951-04-27) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, быў малодшым з чатырох сыноў. Маці — Пелагея Міхееўна Ступакова — родам з Добрушскага раёна. Бацька — Захар Захаравіч — працаваў на розных чыгуначных станцыях, у маі 1952 года накіраваны на станцыю Пятрунь паблізу Варкуты, што стала адной з прычын распаду сям’і. Пелагея Міхееўна, як успамінае сам Міхась Башлакоў, сярод вяскоўцаў «карысталася павагай, яе неаднаразова выбіралі дэпутатам сельсавета. Яна была настойлівая, упартая, умела пастаяць за сябе і за людзей», «была мужнай жанчынай. Ніколі не падала духам. …Яна ўмела рабіць амаль ўсё: і касіць, і дровы сячы, і стагаваць сена… Яна была суровай. Для мяккасці і цеплыні ў яе не было ні часу, ні магчымасці… Потым вельмі ганарылася, што ў мяне выходзілі кнігі, і яна з задавальненнем чытала мае вершы. І, вядома, плакала, відаць, ад радасці…».

Вучыўся ў Грабаўскай сярэдняй школе. У 1968 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дыпломная работа была прысвечана творчасці беларускага паэта Паўлюка Труса. Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1973—1978 гадах працаваў у вясковых школах на Гомельшчыне і Браншчыне, у т.л. у Пракопаўскай школе Гомельскага раёна, дзе ў свой час працаваў настаўнікам Іван Шамякін. У 1978—1985 гадах выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Гомеля.

Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986).

Пасля пераезду ў Мінск у 1991—2005 гадах працаваў галоўным метадыстам у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, актыўна займаўся падрыхтоўкай і выданнем 145-томнай гісторыка-дакументальнай хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць». Грамадскую дзейнасць пісьменнік сумяшчаў з паэтычнай творчасцю.

Актыўна займаецца грамадскай і творчай дзейнасцю, прапагандуе беларускую культуру і літаратуру, удзельнічае ў многіх кніжных прэзентацыях, мерапрыемствах, звязаных з падтрымкай таленавітай моладзі[крыніца?]. Пісьменнік кіруе некалькімі літаратурнымі студыямі, што дзейнічаюць у розных раёнах Мінска.

Творчасць

правіць

Літаратурнай творчасцю захапіўся ў школьныя гады. Верш-дэбют «Раўчук» дзесяцікласніка М. Башлакова ў студзені 1968 года надрукавала раённая газета «Маяк». М. Башлакоў наведваў літаратурнае аб’яднанне пры «Маяку», якім кіраваў член Саюза пісьменнікаў СССР Юрый Фатнеў. Знаёмства з Фатневым творча ўзбагачала маладога паэта, а з цягам часу перарасло ў сяброўства. Літаб’яднанне пры «Маяку» стала пачаткам творчага шляху таксама для сучасных пісьменнікаў Ніны Шкляравай, Таісы Мельчанка і іншых.

У гады студэнцтва таксама захапіўся творчасцю Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Сяргея Ясеніна, Паўла Васільева, а таксама Мікалая Рубцова, якога тады мала хто ведаў. Першая кніга паэзіі — «Касавіца» (1979), узнёсласць і паэтычнасць вобразаў у ранніх вершах паэта выяўляюць замілаванасць аўтара родным краем, захапленне яго людзьмі.

З 1986 года ў творах паэта з’явілася тэма Чарнобыльскай катастрофы. Жыццё пасля катастрофы, будучыня Радзімы, духоўны стан грамадства вельмі турбуюць сэрца мастака слова, гэта знайшло адлюстраванне ў шэрагу яго вершаў, асабліва ў паэме «Лілея на цёмнай вадзе». Імкнучыся паэтычным словам і душэўнай спагадай падтрымаць разгубленых пад цяжарам бяды пасля чарнобыльскай катастрофы землякоў, М. Башлакоў шмат ездзіць з выступленнямі па забруджаных радыяцыяй раёнах.

Адзін за адным выходзяць зборнікі — «Дні мае залатыя» (1993), «Як слёзы горкія Айчыны…» (1999), «Матчыны грыбы перабіраю» (2000), «Світальныя коні» (2001), «Пяро зязюлі падніму» (2001), «Віно адзінокіх» (2011), «Музыка нязваная» (2014), «Далеч вячэрняя» (2017) і інш. Кнігі «Нетры» (2004) і «Палын. Чарнобыль» (2005), створаныя ў цесным супрацоўніцтве з мастаком Міхасём Барздыкам, атрымалі высокую ацэнку ў Беларусі і за мяжой.

Больш за паўтары сотні вершаў паэта пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць