Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань)
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён). Помнік архітэктуры барока.
Праваслаўны храм | |
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
| |
53°27′08″ пн. ш. 26°44′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новы Свержань |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Ордэнская прыналежнасць | Базыльяне |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Першае згадванне | 1590 |
Дата заснавання | 1743 |
Дата пабудовы | 1743 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000619 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАмаль адначасова з Петрапаўлаўскім касцёлам, у 1590 годзе, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў у Новым Свержані ўніяцкую Успенскую царкву, магчыма, вымушаны падтрымліваць традыцыі Храптовічаў. Дакументам ад 10 верасня 1592 года ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне.
Мураваны касцёл пры заснаваным князем Міхаілам Радзівілам манастыры базыльян на месцы драўлянай царквы узведзены ў 1743 г. як. Пасля скасавання ордэна ў 1833 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву.
У час Вялікай Айчыннай вайны была пашкоджана: купал-званіца разбіты снарадамі, у некаторых месцах адбіта тынкоўка, прабіты дах. У канцы 1940-х гг. адрамантавана. Да 1980-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура
правіцьХрам аднавежавы, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага аб'ёмаў. Па баках апошняга прыбудаваны рызніцы. Над бабінцам надбудавана квадратная ў плане вежа, увянчаная фігурнай барочнай галоўкай. Грані яе апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі, якія імітуюць вокны. Вянчае вежу фігурная барочная галоўка. Сцены царквы ў верхняй частцы члянёны паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіным дэкаратыўным элементам фасада з'яўляецца партал бакавога заходняга ўвахода.
Інтэр'ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб'ёму вылучаны бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзвюма драўлянымі калонкамі. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 72-73.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань) на сайце Radzima.org
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань) на сайце «Архіварта»