Навум Мееравіч Гурвіч
Навум Мееравіч Гу́рвіч (18 чэрвеня 1901, Мінск— 11 сакавіка 1991) — беларускі артыст балета.
Навум Мееравіч Гурвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1991 (89 гадоў) |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 чэрвеня 1901 года ў Мінску.
У 1928—1930 гадах вучыўся ў балетным класе Беларускага музычнага тэхнікума, у 1930—1933 гадах — у Беларускай студыі оперы і балета.
У 1933—1958 гадах — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, у 1942—1943 — у Казахскім тэатры оперы і балета .
Памёр 11 сакавіка 1991 года.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
правіцьХарактарны танцоўшчык. Выконваў ігравыя партыі, характарныя і народныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага (Ротбарт; танцы іспанкі, мазурка), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева (бацька Марыі; кракавяк, мазурка), «Князь-возера» В. Залатарова (Ігнат), «Салавей» М. Крошнера (Настаўнік танцаў), «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні (цыганскі танец), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (танцы матросаў, Феніксаў, факстрот, 1933; танец чорных воінаў, 1947), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (арагонес, эспада, 1934; лаліта, фанданга, 1947), «Марная засцярога» П. Л. Гертэля (цыганскі танец), «Арлекінада» Р. Дрыга (Сябры Каламбіны, танец Дам і Валетаў, іспанскі), у операх «Кармэн» Ж. Бізэ, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (пастараль), «Фаўст» Ш. Гуно, «Страшны двор» С. Манюшкі, «Травіята» Дж. Вердзі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гурвіч Навум Мееравіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.