Адкрыць галоўнае меню

Найда́ — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 15 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Найда, у басейне ракі Прыпяць.

Найда
Каардынаты: 52°09′43″ пн. ш. 28°02′58″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Даўжыня 0,58 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,21 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,68 км
Найда (Беларусь)
Найда
Найда
Найда (Гомельская вобласць)
Найда
Найда

Плошча паверхні 0,21 км², даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на поўначы ўчасткамі пад хмызняком. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае.

На поўначы ў возера ўпадае Смолавіцкі канал, па якому ажыццяўляецца сцёк з вялікай сеткі меліярацыйных каналаў, на поўдні возера злучана з Найда-Бялёўскім каналам. На захад ад возера знаходзіцца вялікі масіў асушаных балот.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, лешч, акунь, плотка і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 129. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 192. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.