Народ (газета)
«Народ» — газета, орган Беларускай сялянскай партыі. Выдавалася з 18 жніўня 1927 да ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове. Рэдактар М. Станкевіч, з № 3 — Б. Станкевіч.
«Народ» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 18 жніўня 1927 |
Спыненне публікацый | ліпень 1929 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Адлюстроўвала палітычную пазіцыю правацэнтрысцкай групіроўкі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі. Апублікавала шэраг артыкулаў па праблемах беларускага вызваленчага руху («Не дадзімся збіць з Беларускай дарогі» М. Пронскага, «Беларускі рух і бальшавікі», «Дзе выхад?» і інш.). Надрукавала выступленне ў сейме дэпутата ад Навагрудскай акругі Янкі Станкевіча, крытычны артыкул «Польскае вучыцельства ў Заходняй Беларусі», нататкі пра Паўночны кірмаш і мастацкую выстаўку ў Вільні, рэцэнзію на падручнік Станіслава Любіч-Маеўскага, ліст Аляксандра Каўша. Друкавала паэму «Новая зямля» Якуба Коласа, у беларускім перакладзе аповесць «Абарона зямлі» Уладзіслава Рэйманта.
Выйшла 25 нумароў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).