Наступленне на паўночным захадзе Сірыі (2020)
Наступленне на паўночным захадзе Сірыі — ваенная аперацыя, распачатая сірыйскай урадавай арміяй і яе саюзнікамі (Расія і Іран) супраць паўстанцкіх сіл у Ідлібе і навакольных правінцыях падчас вайны ў Сірыі. Актыўнае наступленне пачалося 19 снежня 2019 года. Сірыйскія вайскоўцы захапілі больш за 30 вёсак і населеных пунктаў ужо да канца снежня 2019 года. На першым этапе наступлення каля 92 000 мірных жыхароў былі вымушаны перасяліцца.
Наступленне на паўночным захадзе Сірыі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 19 снежня 2019 — 6 сакавіка 2020 | ||
Месца | паўночны захад Сірыі (мухафазы Ідліб і Алепа) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Снежань 2019 — студзень 2020
правіцьЗ 24 лістапада па 26 снежня працягваліся пастаянныя баі, у тым ліку з актыўнам выкарыстаннем ракетных установак і самалётаў. Расійска-сірыйскія сілы нязначна прасунуліся на тэрыторыю пратурскіх баевікоў.
26 снежня наступленне ў значнай ступені спынілася, і бакі пачалі весці агонь па пазіцыях адзін аднаго каля Маарата аль-Нуамана. Праўрадныя сілы абстрэльвалі гарады Бернан, Фарван, Барыса і Хальбан. У наступныя дні бакі паведамілі, што прыпынілі сваю дзейнасць у Ідлібе з-за дрэннага надвор’я[1].
Па словах расійскага кіраўніцтва, з турэцкім бокам было дамоўлена аб спыненні агню, якое было ўведзена ў зоне дээскалацыі Ідліба з 9 студзеня 2020 года. Турцыя накіравала дэлегацыю ў Маскву для ўстанаўлення новага рэжыму спынення агню ў рэгіёне. Міністэрства абароны Турцыі абвясціла, што яно ўступіць у сілу 12 студзеня. Як паведамляла Анкара, наземныя і паветраныя напады спыняцца апоўначы. Гэта таксама спыніла паток бежанцаў з Ідліба і дазволіла даставіць гуманітарную дапамогу ў рэгіён.
15 студзеня сірыйская армія і яе саюзнікі аднавілі наступленне на поўдні Ідліба ў адказ на нядаўнюю серыю парушэння рэжыму спынення агню з боку Хаят Тахрыр аш-Шам і іншых груповак.
16 студзеня сірыйская армія ўзяла тры гарады на паўднёвым усходзе правінцыі — Талхатра, Абу-Юрайф і Хірбат-Дад. У выніку шматгадзінных баёў забіты 22 камбатанты, у тым ліку 16 джыхадзістаў.
22 студзеня Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ўвечары адбылася буйная сутычка паміж Ісламскай партыяй Туркестана (20 машын, танкаў і 2 бронемашыны) і сірыйскімі ўрадавымі сіламі.
24 студзеня, пасля кароткага зацішша, Сірыйская арабская армія разгарнула актыўную наземную атаку на Маарат аль-Нуман пры падтрымцы маштабных расійскіх авіяўдараў.
26 студзеня сірыйская армія пры падтрымцы Расіі і Ірана перайшла ў наступленне ў трох кірунках: з усходу і паўночнага ўсходу ад Ідліба ў кірунку Маарат аль-Нуман і на захад ад Алепа. Найбольшы прагрэс войскі дасягнулі на ўсходзе мухафазы, дзе пасля масавых нападаў яны дасягнулі мяжы за 2 км ад Маарата аль-Нумана, захапіўшы некалькі вёсак на ўсход ад горада. У рэшце рэшт ім удалося перарэзаць трасу М5 па маршруце Маарат аль-Нуман—Саракіб.
29 студзеня сірыйская армія ўсталявала кантроль над горадам Маарат аль-Нуман. Каля паўдня ўрадавыя войскі адначасова ўвайшлі ў яго з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Напярэдадні хадзілі чуткі, што большасць баевікоў ужо пакінула горад. Астатнія атрады аказалі ўпарты супраціў у цэнтральных, заходніх і паўднёва-заходніх ускраінах[2].
30 студзеня актывісты апазіцыі паведамілі пра 10 мірных жыхароў, якія загінулі ў выніку расійскіх авіяўдараў у горадзе Арыч[3]. Сірыйская армія працягнула прасоўванне па маршруце М5 і знаходзілася за 2 км ад Саракіба.
Люты 2020 года
правіць2 лютага Турцыя пачала сцягваць ваенную тэхніку на мяжу з Сірыяй[4]. Тэлеканал Al Arabiya паведаміў, што ў той дзень дзяржграніцу перасеклі 195 адзінак турэцкай баявой тэхнікі, у тым ліку бронемашыны і танкі, а таксама грузавікі з боепрыпасамі. На наступны дзень у правінцыю Ідліб прайшла яшчэ адна вайсковая калона. Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушоглу патлумачыў адпраўку ваеннай дапамогі ў рэгіён неабходнасцю ўмацавання турэцкіх наглядальных пунктаў.
3 лютага пазіцыі турэцкіх войскаў у раёне Саракіба на паўднёвым усходзе правінцыі трапілі пад абстрэл сірыйскай арміі, у выніку чаго загінулі пяць вайскоўцаў і тры чалавекі з ліку грамадзянскага персаналу. Па сцвярджэнні Турцыі, сірыйцам было загадзя паведамлена аб размяшчэнні турэцкіх сіл. У той жа дзень прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкая авіяцыя і артылерыя нанеслі ўдары па сарака мэтам у Ідлібе. Расійскі цэнтр па прымірэнні варагуючых бакоў у Сірыі адзначыў, што турэцкія вайскоўцы трапілі пад абстрэл урадавых сіл, паколькі турэцкі бок не папярэдзіў расійскіх вайскоўцаў аб сваіх рухах[5], а сірыйскія войскі вялі агонь па баевіках, якія адыходзілі да горада.
4 лютага «Белыя каскі» разам з ісламістамі завяршылі ў Ідлібе здымкі пастановачнага відэа аб ужыванні сірыйскімі войскамі «атрутных рэчываў». Пра гэта заявіў расійскі Цэнтр прымірэння варагуючых бакоў (ЦПВБ). У цэнтры адзначылі, што атрымалі з незалежных крыніц некалькі паведамленняў пра здымкі ў населеным пункце Зерба. У відэароліку інсцэніраваны «наступствы» бомбавага ўдару невядомым «хімічным боепрыпасам», нібыта нанесеным сірыйскімі ВПС[6].
10 лютага падраздзяленні сірыйскай арміі ў ваколіцах горада Серакіб адбілі контратакі баевікоў, якія пры агнявой падтрымцы турэцкіх войскаў паспрабавалі вярнуць пад свой кантроль пазіцыі, страчаныя падчас папярэдняга наступлення ўрадавых сіл. Адказным ударам сірыйскія вайскоўцы адкінулі праціўніка і захапілі пасёлак Тальхія, за 3 км ад былога ваеннага аэрадрома Тафтаназ. Сірыйская артылерыя абстраляла сам аэрадром, дзе знаходзіўся камандны пункт апазіцыянераў і турэцкі назіральны пункт. Мінабароны Турцыі паведаміла пра гібель пяці сваіх вайскоўцаў у выніку абстрэлу. УС Турцыі адкрылі агонь у адказ па сірыйскім пазіцыям[7].
18 лютага сірыйская армія ўзяла пад поўны кантроль стратэгічную трасу Дамаск—Алепа; таксама былі вызвалены заходнія прыгарады Алепа — горад упершыню цалкам ачышчаны ад баевікоў.
27 лютага сірыйская апазіцыя паспрабавала зноў захапіць Саракіб; сірыйскія ўрадавыя войскі паспяхова адбілі атакі на горад. У Ідлібе стварылася напружаная сітуацыя на фоне абвастрэння супрацьстаяння Турцыі і Сірыі ў рэгіёне[8]. Аднак хутка паўстанцы адбілі горад, захапіўшы чатыры танкі Т-72[9].
29 лютага, па даных міністэрства абароны Турцыі, у Сірыі загінуў адзін турэцкі вайсковец і яшчэ двое атрымалі раненні[10].
Сакавік 2020 года
правіць1 сакавіка скончыўся ўльтыматум Рэджэпа Эрдагана аб адступленні сірыйскіх войскаў да мяжы, устаноўленай Сочынскім пагадненнем. Турцыя афіцыйна абвясціла аперацыю «Вясновы шчыт» і запусціла баявую авіяцыю. Міністр абароны Турцыі заявіў, што з пачатку аперацыі былі знішчаны беспілотны лятальны апарат, 8 верталётаў, 103 танкі, 72 артылерыйскія ўстаноўкі, 3 сістэмы супрацьпаветранай абароны і нейтралізаваны 2 212 сірыйскіх вайскоўцаў[11][12].
2 сакавіка горад Саракіб зноў трапіў пад кантроль урадавых сіл Сірыі. У горад была ўведзена расійская вайсковая паліцыя[13]. Аднак на працягу дня бакі заяўлялі пра поўны або частковы кантроль над горадам, што стварыла супярэчную і невысветлянную сітуацыю[14].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Graham-Harrison, Emma; Akoush, Hussein (2019-12-27). "More than 235,000 people have fled Idlib region in Syria, says UN". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2020-02-11.
- ↑ Маарет ан-Нуман звільнений від бойовиків(недаступная спасылка). www.e-news.pro. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
- ↑ News, A. B. C.. Warplanes kill 10, strike hospital in Syrian offensive (англ.). ABC News. Праверана 5 лютага 2020.
- ↑ Турция перебрасывает танки к сирийскому Идлибу, сообщает СМИ (руск.). РИА Новости (2 лютага 2020). Праверана 8 лютага 2020.
- ↑ Песков заявил, что Россия сохраняет обеспокоенность ситуацией в Идлибе // ТАСС, 10.02.2020
- ↑ «Белые каски» сняли в Идлибе постановочное видео применения химоружия (руск.). РИА Новости (4 лютага 2020). Праверана 6 лютага 2020.
- ↑ СМИ: сирийская армия отразила контратаки боевиков в Идлибе // ТАСС, 10.02.2020
- ↑ Боевики остановлены: Саракиб остался у Асада // Газета.ру, 27.02.2020
- ↑ Серакиб перешёл под контроль боевиков. Правительственные силы не смогли удержать город, САА покинула позиции
- ↑ Министерство обороны Турции сообщило, что вчера погиб ещё один турецкий военный и 2 получили ранения.
- ↑ Туреччина офіційно оголосила операцію "Весняний щит" у Сирії . www.eurointegration.com.ua. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ dw.com, Deutsche. Туреччина заявила про наступ на сирійську армію | DW | 01.03.2020 (укр.). DW.COM. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ СЕРАКИБ ОСВОБОЖДЕН: АВИАЦИЯ РОССИИ НАНЕСЛА МОЩНЫЙ УДАР ПО ТЕРРОРИСТАМ И ТУРЕЦКИМ ВОЕННЫМ
- ↑ [1]