Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава

мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Наталля Уладзіміраўна Сухаве́рхава[2] (нар. 3 лістапада 1949, Мінск) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык).

Наталля Уладзіміраўна Сухаверхава
Дата нараджэння 3 лістапада 1949(1949-11-03)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Паўлавіч Сухаверхаў
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Месца працы
Жанр габелен і батык
Вучоба

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску. Дачка мастака У. П. Сухаверхава. У 1971 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1971 года працуе на Мінскім мастацкім камбінаце Беларускага саюза масткоў. З) 1996 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.

Творчасць правіць

Сярод твораў Н. У. Сухаверхавай габелены «Квітнеючы мой край» для Палаца культуры калгаса «Нёман» Стаўбцоўскага раёна (1986), «Беларусь» ля рэстарана «Беларусь» у Мінску (1987), «Купалле» для палаца культуры ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна (1989), «Сонечны» і «Вясновы» для ўрадавай рэзідэнцыі ў горадзе Заслаўе, «Зачараваны край» (1981), «Дарога» (1991), «Летнія навальніцы» (1996), «Успамін» (2001), «Купалле» (2010) і іншыя.

Творам Наталлі Сухаверхавай уласцівы рытмічнасць кампазіцыі, гарманічнасць колераў, стрыманасць каларыту дэкаратыўнасць.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сухаве́рхава Наталля Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сухаверхава Наталля Уладзіміраўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 198. — 703 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць