Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс (ісп.: José Ignacio Fernández Iglesias; нар. 18 студзеня 1990, Мадрыд), больш вядомы як Нача (ісп.: Nacho) — іспанскі футбаліст, абаронца клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Футбол
Нача
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Ігнасіа Фернандэс Іглесіяс
Нарадзіўся 18 студзеня 1990(1990-01-18)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазіцыя левы абаронца, цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
1999—2001 Сцяг Іспаніі Камплутэнсэ
2001—2008 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2011— Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 81 (3)
2009—2013   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья 111 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 1 (0)
2006—2007 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 11 (0)
2008—2009 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 9 (2)
2011—2013 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 6 (0)
2013— Сцяг Іспаніі Іспанія 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ураджэнец Мадрыда. Выхаванец школы клуба «Рэал Мадрыд», у якую паступіў ва ўзросце 10 гадоў. Дэбютаваў за рэзервовую каманду ў сезоне 2008/09 у Сегундзе B, згуляў там дзве сустрэчы ў тым сезоне. Усяго адгуляў два поўных сезоны ў Сегундзе. 23 красавіка 2011 года дэбютаваў у асноўным складзе «Рэала» ў матчы чэмпіянату Іспаніі супраць «Валенсіі», у якім «каралеўскі клуб» перамог з лікам 6:3, адгуляўшы ўвесь матч ад пачатку і да канца. Другі матч правёў праз тыдзень, але яго клуб сенсацыйна прайграў «Рэалу» з Сарагосы.

Летам 2011 года прыняў удзел у паўночнаамерыканскім турніры, гуляў у матчах супраць «Лос-Анджэлес Гэлаксі», «Гвадалахары» і «Філадэльфіі Юніён». 2 верасня 2012 года афіцыйна атрымаў футболку з нумарам 27, але па рашэнні Жазэ Маўрынью застаўся на некаторы час у рэзервовым клубе.

27 лістапада 2013 года на 27-й хвіліне замяніў Хесэ ў групавым матчы Лігі xэмпіёнаў, бо Серхіа Рамас быў выдалены.

У ліпені 2014 года Нача Фернандэс і каралеўскі клуб дасягнулі пагаднення аб падаўжэнні кантракта на шэсць гадоў[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе юнацкай зборнай Іспаніі выйграў чэмпіянат Еўропы да 17 гадоў у 2007 годзе, заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў тым жа годзе.

Прыняў удзел на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі, дзе іспанцы выйгралі чэмпіянат.

Асабістае жыццё правіць

Нача мае брата Алехандра (Алекса), таксама футбаліста.

31 мая 2014 года ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Марыяй Картэс. 13 мая 2015 года ў пары нарадзілася дачка Алехандра Фернандэс Картэс.

Дасягненні правіць

«Рэал Мадрыд»:

Іспанія:

Заўвагі правіць

  1. Nacho Fernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. José Ignacio Fernández Iglesias // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. BDFutbol
  4. Начо продлил контракт с «Реалом»

Спасылкі правіць