Неафіт Ермалаевіч Рагозін

беларускі географ, вучоны-эканаміст

Неафіт Ермалаевіч Раго́зін[1] (20 студзеня 1902, в. Капаткевічы, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 11 снежня 1971) — беларускі географ, вучоны-эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай гісторыі Расіі і СССР, а таксама ў галіне эканамічнай геаграфіі і рэгіянальнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (1961), прафесар (1962).

Неафіт Ермалаевіч Рагозін
Дата нараджэння 20 студзеня 1902(1902-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1971(1971-12-11) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геаграфія і эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

У студзені 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, у Першы беларускі конны атрад. У маі 1922 года дэмабілізаваўся і прыступіў да працы сакратаром КП(б)Б у Капаткевічах.

У 1923 годзе зноў прызваны ў Чырвоную Армію і ў пачатку 1925 года камандзіраваны на палітработу на Туркестанскі фронт. У 1927 годзе дэмабілізаваны і накіраваны на працу ў Наркамзем БССР. З 1928 па 1930 гады вучыўся ў Камуністычным універсітэце ім. Мархлеўскага ў Маскве па накіраванні ЦК КП(б)Б. У 1931—1933 гадах вучыўся ў аспірантуры Усесаюзнага камуністычнага універсітэта ім. Я. М. Свярдлова на кафедры эканамічнай геаграфіі.

З 1934 па 1936 гады працаваў дырэктарам Планавага інстытута (ПЛАНЗО) пры Дзяржплане СССР.

У даваенныя гады і аж да 1947 года працаваў у Новасібірску загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі Педагагічнага інстытута, ваенкамам шпіталя, дырэктарам Педагагічнага інстытута.

11 сакавіка 1946 года на пасяджэнні Савета Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдат эканамічных навук «Заходняя Сібір (гісторыя эканамічнага развіцця Заходняй Сібіры з моманту прыходу рускіх у Сібір да 1914 года)».

Загадам па Міністэрству вышэйшай адукацыі СССР ад 5 верасня 1947 года камандзіраваны для кіруючай працы ў Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1951 годзе паступіў у дактарантуру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава.

У 1960 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Прамысловасць Заходняй Сібіры». 8 чэрвеня 1961 года Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысудзіла вучоную ступень доктара эканамічных навук. У пасляваенны перыяд Н. Е. Рагозін быў першым навукоўцам у Беларусі, хто атрымаў такую высокую ступень у галіне эканомікі.

Па заканчэнні дактарантуры і да 1965 года працаваў у БДУ, загадваў кафедрай эканамічнай геаграфіі, вёў актыўную прапаганду эканамічных ведаў у рэспубліцы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР за заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў і развіцці навукі узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1961).

З 1965 па 1971 гады яго жыццё была звязана са станаўленнем і развіццём Вылічальнага цэнтра, перайменаванага пасля ў НДІЭМП пры Дзяржплане БССР.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Гісторыка-эканамічны нарыс Заходняй Сібіры.
  • Размяшчэнне вытворчых сіл СССР у 3-й пяцігодцы.
  • Эканамічная геаграфія рэспублік Сярэдняй Азіі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рагозін Неафіт Ермалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Вклад учёных БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси / Т. И. Адамович, В. Н. Бусько, М. М. Ковалев. Минск: БГУ, 2002. 218 с. — С. 205.