Недрава
Не́драва — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з возерам Неспіш), за 7 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Маскаўцы. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Недрава | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,6 м |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 2,23 км |
Плошча | 3,72 км² |
Аб’ём | 17,8 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 15 км |
Найбольшая глыбіня | 12,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 808 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Агульнае
правіцьПлошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,2 м, сярэдняя каля 4,8 м. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Аб’ём вады 17,8 млн. м³. Плошча вадазбору 808 км².
Катлавіна Недрава складанага тыпу. Схілы катлавіны, вышыня якіх даходзіць да 10 м, знаходзяцца пад лугам і хмызняком. На поўначы змяшчаецца озавая града вышынёй 15—20 м, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на поўдні абразійныя. Пойма возера мае шырыню 10—100 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, да глыбіні 3—4 м дно ілістае, ніжэй — сапрапелістае. Возера мае 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м.
Возера добра праточнае. Пратокай злучана з возерам Поцех, упадае ручай з возера Вера.
Флора і фаўна
правіцьУ возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, судак, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Населеныя пункты
правіцьНа беразе возера знаходзяцца наступныя вёскі:
Турызм
правіцьПа возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)