Новачаркаскі расстрэл

Новачаркаскі расстрэлзабастоўка рабочых Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода імя С. М. Будзёнага, якая скончылася расстрэлам пратэстуючых.

Новачаркаскі расстрэл
Дата 1 чэрвеня - 3 чэрвеня 1962 года
Месца Новачаркаск, РСФСР, СССР
Прычыны павышэнне коштаў на прадукты харчавання, зніжэнне заработнай платы на заводзе
Мэты павышэнне зарплаты, змена дырэктара завода
Характарыстыка забастоўка
Вынік расстрэл страйкоўцаў
Бакі канфлікту
рабочыя Новачаркаскага электравозабудаўнічага завода Цэнтральны камітэт КПСС
Унутраныя войскі МУС СССР
КДБ СССР
Ключавыя фігуры
М. С. Хрушчоў
А. І. Мікаян
Ф. Р. Казлоў
Лік удзельнікаў
ад 4000 да 5000 удзельнікаў[1] зводныя часткі міліцыі ад 200 чалавек[2]
Страты
26 загінуўшых
7 прыгавораны да смяротнага пакарання

Перадумовы правіць

У 1962 годзе з-за праблем у сельскай гаспадарцы ў СССР утварыўся дэфіцыт прадуктаў харчавання: хлеба, круп, алею, мяса, малака. З-за краху праграмы асваення цаліны дэфіцыт хлеба стаў настолькі адчувальным, што вясной 1962 года СССР пачаў закупку збожжа з-за мяжы[3].

Сітуацыя на размешчаным у прыгарадзе Новачаркаска Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе імя С. М. Будзённага была напружанай яшчэ з пачатку 1962 года. У сакавіку адміністрацыя завода знізіла расцэнкі за цяжкую працу на 10%, што прывяло да зніжэння зарплаты і пакупніцкай здольнасці рабочых[4]. Увесну 1962 гады на заводзе ў кузава-зборачным цэху рабочыя тры дня не прыступалі да працы, патрабуючы палепшыць умовы працы, а ў абмоткава-ізаляцыйным цэху з-за нізкага ўзроўня тэхнікі бяспекі атруціліся 200 чалавек[5].

1 чэрвеня 1962 года была апублікавана пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб павышэнні цэн на мясамалочныя прадукты», згодна з якой павышаліся цэны на мяса і мясныя прадукты ў сярэднім на 31% і на сметанковае масла - на 25-35%[6].

Ход забастоўкі правіць

1 чэрвеня правіць

Раніцай 1 чэрвеня 1962 года на Новачаркаскім электравозабудаўнічым заводзе ім. С.М. Будзённага пачаўся стыхійны мітынг дзесяці фармоўшчыкаў сталеліцейнага цэха, якія абмяркоўвалі пастанову аб павышэнні коштаў. Неўзабаве да фармоўшчыкаў далучыліся працоўныя з кузава-зборачнага цэха, якія былі таксама незадаволеныя павышэннем цэн і паніжанай тры месяцы таму зарплатай[7].

Дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін не змог уціхамірыць рабочых, заявіўшы, што «калі работнікам не хапае грошай на піражкі з мясам, то няхай купляюць піражкі з ліверам»[5][1]. Гэтым дырэктар абразіў працоўных і не змог спыніць распаўсюджванне забастоўкі па заводзе. Ужо да 12 гадзін дня вялікая група пратэстоўцаў, ад 300 да 500 чалавек, пакінула тэрыторыю завода і сабралася ля будынка заводаўпраўлення, а таксама спыніла пасажырскі цягнік «Саратаў-Растоў»[1].

Інфармацыя пра забастоўку ў Новачаркаску была паведамлена Мікіце Хрушчову. Ён аддаў загад аб падаўленні «антысавецкага бунту»[2], а таксама адправіў у Новачаркаск Ф. Р. Казлова, А. І. Мікаяна, Л. Ф. Ільічова, Д. С. Палянскага[8] і А. М. Шалепіна[2] ў разгорнуты часовы камандны пункт.

Да 14:30 зводнае падраздзяленне з міліцыянераў, супрацоўнікаў КДБ і народных дружыннікаў адціснулі пратэстоўцаў ад чыгуначных пуцей[2].

Да 19:00 улады распачалі першую спробу сілавога разгону мітынгоўцаў. Бяззбройны зводны атрад з 200 міліцыянераў і рота 505-га стралковага палка атрымала адпор ад рабочых і не змагла здзейсніць разгон[2].

2 чэрвеня правіць

Раніцай 2 чэрвеня страйкоўцы-працоўныя зноў спынілі пасажырскі цягнік «Масква-Баку», а затым пад чырвонымі сцягамі і з партрэтамі Уладзіміра Леніна накіраваліся да гарадскога камітэта КПСС у Новачаркаску. Даведаўшыся пра гэтыя падзеі, Мікіта Хрушчоў, праз камандуючага ПКВА Ісу Пліева, перадаў загад аб сілавым падаўленні бунту генерал-лейтэнанту Мацвею Шапашнікаву, чыё падраздзяленне блакавала танкамі і аўтамабілямі дарогу да гаркома. Шапашнікаў адмовіўся выконваць загад страляць у пратэстуючых[8][9][10], тым самым забастоўшчыкі бесперашкодна пераадолелі загароды і накіраваліся ў цэнтр горада. Адна частка пратэстоўцаў накіравалася да гараддзелу міліцыі і КДБ для вызвалення раней затрыманых працоўных і завалоданнем зброяй, а другая частка накіравалася гаркаму КПСС, дзе ўчыніла пагром. У гэтай сітуацыі падраздзяленні 18-й танкавай дывізіі і 89-й дывізіі ўнутраных войскаў адкрылі па мітынгоўцах агонь на паражэнне[11]. Стральба прымусіла пратэстоўцаў адступіць.

3 чэрвеня правіць

3 чэрвеня 1962 года натоўпы жыхароў Новачаркаска ізноў сталі збірацца ў гараддзелаў міліцыі і дзяржбяспекі. У гэтых умовах камандуючы ПКВА Іса Пліеў аддаў загад аб увядзенні ў горадзе каменданцкай гадзіны, што і дазволіла ў бліжэйшыя суткі здушыць пратэсты[11].

Наступствы правіць

Пасля расстрэлу забастоўкі, дырэктар завода Барыс Мікалаевіч Курачкін быў звольнены і выключаны з КПСС. Яго месца заняў былы дырэктар завода і намеснік старшыні Савета Міністраў РСФСР Павел Іванавіч Аброскін. Усе тры сакратары Новачаркаскага гаркама КПСС і старшыня Новачаркаскага гарвыканкама атрымалі «строгую вымову»[11]. Патрабаванні рабочых задаволеныя не былі.

Інфармацыя аб ходзе забастоўкі і растрэле была засакрэчана савецкімі ўладамі і рассакрэчана толькі пасля распаду СССР.[12]

Ахвяры правіць

Па афіцыйных дадзеных, у выніку расстрэлу загінула 26 чалавек[13][14][15], 87 атрымалі раненні.

Згодна з данясеннем штаба Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі міністру абароны СССР, падчас беспарадкаў 15 ваеннаслужачых атрымалі раненні, каля 40 — удары і пабоі[16].

13-20 жніўня 1962 года ў Новачаркаску адбыўся адкрыты судовы працэс над удзельнікамі забастоўкі. У выніку 7 падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання - А. Ф. Зайцаў, Б. М. Макраусаў, А. А. Коркач, С. С. Сотнікаў, М. А. Кузняцоў, У. Р. Шуваеў і У. Д. Чарапанаў. 103 падсудныя былі прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення[11].

У 1996 годзе ўсе асуджаныя, у тым ліку расстрэленыя, былі рэабілітаваныя расейскімі ўладамі[12].

У культуры правіць

Зноскі

  1. а б в Спіцын, с. 365.
  2. а б в г д Спіцын, с. 366.
  3. Піхоя Р. Почему Хрущёв потерял власть: МВД и КГБ : альманах. — «Восток», кастрычнік 2004. — № 10 (22). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013.
  4. К событиям в Новочеркасске (1962 год) | Рабочий путь (руск.) (23 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.
  5. а б Віктар Андрыянаў «Пирожки с пулями». : газета. — «Трибуна», 20 ліпеня 2007 года. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2013.
  6. Спіцын, с. 364.
  7. Спіцын, с. 364-365.
  8. а б Спіцын, с. 367.
  9. Ст. Подольский. Новочеркасск 1962. Приложения. temnyjles.narod.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 7 студзеня 2021.
  10. Старахамская К. Ю. Что случилось в Новочеркасске? Генерал, который не стрелял // Shkolazhizni.Ru. — 2007. — 8 снежня.
  11. а б в г Спіцын, с. 368.
  12. а б Барысаў, Максім. «Хрущева — на мясо!» Как давили антисоветский бунт в Новочеркасске (2 чэрвеня 2022). Праверана 19 лютага 2023.
  13. Варцаба Валянцін. Новочеркасский расстрел: герои, палачи и жертвы трагедии 1962 года (руск.). Аргументы и факты (2 чэрвеня 2017). Праверана 19 лютага 2023.
  14. Невыученные уроки новочеркасского расстрела (руск.). РИА Новости (5 чэрвеня 2012). Праверана 19 лютага 2023.
  15. Крачэтнікаў Арцём. Бойня в Новочеркасске: "Но был один, который не стрелял" (руск.). BBC (25 мая 2012). Праверана 19 лютага 2023.
  16. Трацецкі А. В. Новочеркасск. Июнь 1962 года. // Военно-исторический журнал. — 1991. — № 1. — С.72.

Літаратура правіць

Спіцын Я. Ю. Новочеркасский бунт 1962 года // Хрущёвская слякоть. Советская держава в 1953-1964 годах. — Масква: Концептуал, 2020. — С. 363—368. — 592 с. — ISBN 978-5-907172-63-0.