Нона Андрэеўна Суржына
Нона Андрэеўна Суржына́[3] (укр.: Нонна Андріївна Суржина; нар. 17 кастрычніка 1937) — савецкая і ўкраінская оперная спявачка (мецца-сапрана) і музычны педагог. Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968), Народная артыстка Украінскай ССР (1975), Народная артыстка СССР (1976).
Нона Андрэеўна Суржына | |
---|---|
укр.: Нонна Андріївна Суржина | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1937[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНрадзілася ў Днепрапятроўску (сучасны Дніпро). Пачатковую музычую адукацыю атрымала ў вакальным аддзяленні Днепрапятроўскага музычнага вучылішча (сучасная Дніпроўская акадэмія музыкі). У 1964 годзе скончыла Харкаўскі інстытут мастацтваў (клас П. В. Голубева). Яшчэ ў час вучобы (у 1963 годзе) была запрошана ў трупу Харкаўскага тэатра оперы і балета. З 1974 года салістка Днепрапятроўскага тэатра оперы і балета. У гэтым жа годзе пачала выкладаць вакал у Днепрапятроўскім музычным вучылішчы.
Творчасць
правіцьН. А. Суржына выканала больш за 20 партый у розных пастаноўках. У 1957 годзе была ўдзельніцай VI Сусветнага фестываля моладзі і студэнтаў у Маскве. Выступала за мяжой, у тым ліку ў Францыі, Фінляндыі, Югаславіі.\
Сярод выкананых партый: Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Аксіння («Ціхі Дон» І. Дзяржынскага), Саламія («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Вальга («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А. Холмінава), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі), Сузукі («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава і інш.
У камерным рэпертуары Н. Суржыны — творы айчынных і замежных класікаў (П. І. Чайкоўскага, С. Рахманінава, К. Сен-Санса, К. Дэбюсі, Ф. Шуберта і інш.).
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаная артыстка Украінскай ССР (1968)
- Народная артыстка Украінскай ССР (1975)
- Народная артыстка СССР (1976)
- Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1978) — за выкананне партыі Саламіі ў оперным спектаклі «Багдан Хмяльніцкі» К. Ф. Данькевіча.
- Ордэн Святога Станіслава V ступені з уручэннем Рыцарскага крыжа (Украінская асацыяцыя кавалераў ордэна Святога Станіслава, 2001)[4].
Зноскі
правіць- ↑ Суржина Нонна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Суржина Нонна Андреевна // Суржина Нонна Андреевна / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ СУРЖИНА Нонна Андріївна // Міжнародний Орден Святого Станіслава — Персональні сторінки Архівавана 16 жніўня 2022. (укр.)
Літаратура
правіць- Суржына́ Нона Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 280. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Зарубин В. И. Суржина́ Нонна Андреевна // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 352. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)
- Суржина Нонна Андреевна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
Спасылкі
правіць- Суржина, Нонна Андреевна (руск.) // ТАСС
- Губернатор Александр Вилкул поздравил жительницу Днепропетровска — народную артистку СССР Нонну Суржину с юбилеем // Новости Днепропетровщины, 17 октября 2012 года (руск.)
- Звезда оперного искусства Украины: Нонна Суржина из Днепра (руск.)
- Нонна Суржина — зірка оперного мистецтва України // Днiпропетровська обласна універсальна наукова бiблiотека ім. Первоучителів слов’янських Кирила і Мефодія (укр.)