Востраў Ну́сі-Бура́ха (малаг.: Nosy Boraha) або востраў Сен-Мары́ (фр.: Île Sainte-Marie) — востраў у Індыйскім акіяне ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара. Уваходзіць у склад малагасійскай правінцыі Туамасіна. Прыкладная плошча — 176 км²[1]. Насельніцтва — 16325 (2001 г.).

Нусі-Бураха
малаг. Nosy Boraha, фр. Sainte-Marie
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча176 км²
Насельніцтва16 325 чал.
Шчыльнасць насельніцтва92,76 чал./км²
Размяшчэнне
16°50′ пд. ш. 49°55′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Нусі-Бураха (Мадагаскар)
Нусі-Бураха
Нусі-Бураха
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Нусі-Бураха выцягнуты на 60 км у даўжыню ўздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, ад якога аддзелены пралівам (прыкладна 6 км). Шырыня — каля 5—10 км. Уздоўж часткі ўзбярэжжа цягнецца каралавы рыф.

Клімат трапічны пасатны. Востраў падвержаны ўздзеянню цыклонаў.

Для вострава характэрная багатая трапічная флора. Сучасная фаўна нагадвае мадагаскарскую. На сушы жывуць лемуры, мноства птушак, чарапахі. У праліве паміж Нусі-Бураха і Мадагаскарам размножваюцца гарбатыя кіты.

Гісторыя правіць

Адкрыты ў 1506 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святой Марыі. Да таго часу востраў ужо меў малагасійскае насельніцтва і быў вядомы арабскім вандроўнікам як востраў Ібрагіма, адкуль і пайшла сучасная малагасійская назва «Нусі-Бураха».

У канцы XVII—XVIII стст. з заняпадам пірацкага промыслу ў Карыбскім моры частка капёраў і буканьераў перабралася на востраў Нусі-Бураха. Гэтаму спрыяла тое, што ён знаходзіўся недалёка ад галоўнага гандлёвага шляху паміж Індыяй і Еўропай. Праліў паміж востравам і Мадагаскарам забяспечваў бяспеку ад ваяўнічых продкаў бецымісарака.

Ужо ў 1700 г. востраў быў месцам жыцця некалькі тысяч піратаў, у асноўным французаў і брытанцаў. Частыя шлюбы паміж еўрапейцамі і малагасійцамі прывялі да з’яўлення мяшанцаў-занамалата. Фармальна востраў знаходзіўся пад кіраваннем каралёў занамалата, якія таксама валодалі часткай узбярэжжа Мадагаскара. Традыцыйна яны падтрымлівалі Францыю.

У 1754 г. каралева Бэцці выйшла замуж за французскага авантурыста, якому перадала востраў у якасці пасагу. Той перадаў яго Францыі. У канцы XIX ст. французы выкарыстоўвалі Нусі-Бураха як адну з ваенных баз для заваявання Мадагаскара.

У 1958 г. востраў быў абвешчаны часткай незалежнага Мадагаскара.

Эканоміка правіць

Галоўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка (вырошчванне ванілі, кавы і эфіра-алейных культур), лоў рыбы, суднаходства. У апошнія дзесяцігоддзі важнае месца займае турызм.

Асаблівасці культуры правіць

Прыкладна дзве траціны насельніцтва вострава да нашых дзён складаюць занамалата, нашчадкі еўрапейцаў і малагасійцаў. Для іх характэрныя валоданне своеасаблівымі французскай і малагасійскай гаворкамі, спалучэнне еўрапейскіх і малагасійскіх традыцый у паўсядзённай культуры. Так, занамалата, падобна да астатніх малагасійцаў, шануюць культ продкаў, вядуць традыцыйную сялянскую гаспадарку, але арганізуюць еўрапейскія святы, праводзяць карнавалы і баі быкоў. Многія тубыльцы адначасова маюць грамадзянства Мадагаскара і Францыі.

Зноскі

  1. Кулик С. Когда духи отступают. — М.: Мысль, 1981. — С. 58.

Спасылкі правіць