Нікола Фічаў
Нікола Фічаў (балг.: Никола Иванов Фичев), або Уста Колю Фічэта (балг.: Уста̀ Колю Фичето; 1800, г. Дранава, Балгарыя — 1881, Вяліка-Тырнава, Балгарыя) — балгарскі архітэктар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў эпохі Балгарскага адраджэння.
Нікола Фічаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1800[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1881[1][2][3] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ва ўзросце трох гадоў Нікола стаў сіратой, страціўшы бацьку. Пачаў навучанне ва ўзросце 10 гадоў у Траўне. Калі яму было 17 гадоў, вывучаў каменячоснае рамяство ў майстроў заходнебалгарскай будаўнічай школы ў горадзе Горыца (Корча, у сучаснай Албаніі). Пасля гэтага працаваў на будаўніцтве цэркваў, званіц і мастоў у Брацыгаве. Нікола стаў чаляднікам ва ўзросце 23 гадоў, а ў 36 гадоў быў паўнапраўным членам будаўнічай гільдыі.
Апроч роднага балгарскай мовы, лёгка размаўляў на турэцкай і валодаў у дастатковай ступені грэчаскай і румынскай мовамі, аднак быў непісьменны, не ўмеў чытаць і пісаць.
Памёр архітэктар у Вяліка Тырнаве ў 1881 годзе, дзе і быў пахаваны.
ТворчасцьПравіць
Яго пабудовы ў традыцыях нацыянальнага балгарскага дойлідства, адметныя маляўнічасцю, арганічнай сувяззю з наваколлем. Сярод пабудоў:
- Беленскі мост цераз раку Янтра ў г. Бяла (1865—1867)
- крыты мост у Лавечы цераз раку Осым (1872—1874)
- мост цераз раку Росіца ў Сяўліеве
- Заезны дом Хаджы Ніколы з крамамі на вуліцы Самаводска чаршыя ў Вяліка-Тырнаве
- турэцкі канак (будынак адміністрацыі) у Вяліка-Тырнаве
- кафедральны сабор Раства Багародзіцы ў Вяліка-Тырнаве
- храм Святых Канстанціна і Алены ў Вяліка-Тырнаве
- цэрквы ў яго родным горадзе
- Царква Святой Тройцы ў Свіштове (1867).
Беленскі мост цераз раку Янтра
Царква Раства Багародзіцы ў Вяліка-Тырнаве
Заезны дом Хаджы Ніколы ў Вяліка-Тырнаве
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Nikola I. Fičev // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Nikola Ivanov Fičev // MAK
- ↑ Фичев Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікола Фічаў