Нінэль Іванаўна Аладава
Нінэль Іванаўна Ала́дава (12 чэрвеня 1934, Менск — 18 верасня 2021) — беларускі архітэктар, спецыялістка ў вобласці інтэр’еру і мэблі, тэарэтык і педагог. Кандыдат архітэктуры (1972). Ганаровы мэбельшчык Беларусі (2008). Дзеючы член Беларускай акадэміі архітэктуры (2004), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (2000).
Нінэль Іванаўна Аладава | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 2021[1] (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1972) |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 12 чэрвеня 1934 года ў Менску.
Скончыла ў 1958 годзе БПІ. У 1958—1959 гадах архітэктар у інстытуце «Белдзіпрасельбуд», у 1959—1969 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект» (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы інстытута), дзе выканала шэраг значных праектаў для будаўніцтва ў Мінску і Мінскай вобласці. З 1969 года член Беларускага саюза архітэктараў. Аспірант пры Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1969—1972)[2].
З 1971[3] ці 1972[2] года выкладала на кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (старшы выкладчык, дацэнт (1978), загадчыца кафедрай, прафесар)[2].
Сярод яе вучняў — загадчык кафедры «Інтэр’ер і абсталяванне» Міхаіл Рыгоравіч Шыкаў, дацэнты Роберт Мацвеевіч Клімін і Алег Васілевіч Крывёнак, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Макарэвіч, мастак Валерый Паўлавіч Чайка, протаіерэі Фёдар Поўны (настаяцель Мінскага Дома міласэрнасці) і Дзмітрый Башко (ЗША)[2].
Памерла 18 верасня 2021 года[4].
Творчасць
правіцьАўтар шэрагу ажыццёўленых праектаў, у т.л. будынка НДІ аховы раслін у г.п. Прылукі Мінскага раёна (1960, у аўтарскім калектыве)[3], расшырэння галоўнага корпуса НАН (1965)[2], Цэнтральная дзіцячая спартшкола (1968) у Мінску, галоўны корпус санаторыя «Крыніца» ў г.п. Ждановічы Мінскага раёна (1966)[3], інтэр’еры бібліятэкі імя Леніна (1965), інтэр’еры Палаца культуры МТЗ (1985)[2].
Аўтар публікацый па архітэктуры, у т.л. кнігі «Рэкамендацыі па арганізацыі інтэр’ераў гандлёвых зал крам» (Мінск, 1971)[3].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат 4-га нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2005). Дыпламант Сусветнага трыенале ў Сафіі (2000). Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (2004), граматамі Міністэрстваў, грамадскіх арганізацый і БДАМ.
Сям’я
правіцьБыла ў шлюбе з архітэктарам Вальменам Мікалаевічам Аладавым (1930—2021), мела двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў Германіі[5], Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»[6].
Бібліяграфія
правіцьАўтар больш за 30 навуковых публікацый, у т.л. 8 кніг:
- «Рекомендации по организации торговых залов магазинов». — Мн: Полымя, 1971. — 48 с:;
- «Наша квартира». Мн. / Ростов на Дону: Мег-Феникс, 1999. — 263 с.;
- «Наша квартира». Мн/Ростов на Дону: Мег-Феникс, 2002. — 297 с.;
- История интерьера и мебели. Учебник для ВУЗов. — Мн.: Технопринт, 2002, — 284 с.;
- «История интерьера и мебели». Ростов на Дону: Мег-Феникс, 2004. — 400 с.
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ а б в г д е Аладова Нинель Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г Аладова Нинель Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Белорусский союз архитекторов (руск.). facebook.com (20 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31-10-2021. Праверана 31-10-2021.
- ↑ Вадим Аладов. «Люди и манекены» Архівавана 11 снежня 2016.
- ↑ Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков Архівавана 13 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Аладова Нинель Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Аладова Нинель Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)