Огзіна
О́гзіна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 4 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1,5 км на захад ад вёскі Вялікае Жэжліна.
Огзіна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,3 м |
Даўжыня | 1,31 км |
Шырыня | 0,51 км |
Плошча | 0,4 км² |
Аб’ём | 0,00178 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,27 км |
Найбольшая глыбіня | 10,9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,27—0,35 ‰ |
Празрыстасць | 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 21,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,31 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,27 км. Найбольшая глыбіня 10,9 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,78 млн. м³. Плошча вадазбору 21,4 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на захадзе і поўдні 5—8 м), у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зона мелкаводдзя займае каля 22 % плошчы возера і мае шырыню да 50 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. У возера ўпадаюць ручаі (у т.л. з азёр Лядна, Бобрыца і Азярко) і выцякае пратока ў раку Ула.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка і іншыя рыбы.
Літаратура
правіць- Мыслівец І. А. Огзіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 426.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Огзіна Архівавана 20 жніўня 2013.