Павел Іванавіч Сцяпанаў
Павел Іванавіч Сцяпа́наў[7] (руск.: Павел Иванович Степанов; 4 (16) чэрвеня 1880 — 26 жніўня 1947) — расійскі і савецкі геолаг, палеантолаг, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939).
Павел Іванавіч Сцяпанаў | |
---|---|
руск.: Павел Иванович Степанов | |
Дата нараджэння | 4 (16) чэрвеня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1947[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, палеантолаг |
Навуковая сфера | геалогія[2] і палеанталогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук і акадэмік АН СССР[d][3][4] (1939) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Пётр Пятровіч Цімафееў[d][5] і Уладзімір Сяргеевіч Яблакаў[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Тара Тамбоўскай губерні ў дваранскай сям’і. У 1893—1895 гадах вучыўся ў рэальным вучылішчы ў Томску, з 1895 па 1897 год — у 2-м Санкт-Пецярбургскім рэальным вучылішчы[8]. Працаваў чарцёжнікам на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. У 1899 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі горны інстытут. У 1902 годзе Л. І. Лутугін запрасіў П. І. Сцяпанава на працу па геалагічнай здымцы Данецкага каменнавугальнага басейна. У 1903 годзе ён займаўся пад кіраўніцтвам Л. І. Лутугіна дэталёвай геалагічнай здымкай[8]. У гэтым жа 1903 годзе П. І. Сцяпанаў быў залічаны ў склад Геалагічнага камітэта. У 1904—1905 гадах чытаў лекцыі па геалогіі і светазнаўстве на Смаленскіх курсах у Санкт-Пецярбургу[8]. У 1907 годзе скончыў Горны інстытут.
З 1907 года П. І. Сцяпанаў сапраўдны член Санкт-Пецярбургскага мінералагічнага таварыства, з 1916 года — члена Рускага палеанталагічнага таварыства, з 1908 па 1913 год — памочнік геолага Геалагічнага камітэта, затым геолаг і старэйшы геолаг (да 1924 года), У 1919—1922 гадах быў старшынёй савета Бюро ўліку карысных выкапняў[8]. У 1919 годзе П. І. Сцяпанаў быў залічаны на пасаду прафесара ў Петраградскі горны інстытут, дзе ён арганізаваў кафедру нярудных выкапняў і выкапнёвага вугалю і ўзначальваў яе да 1926 года. Адзін з арганізатараў у 1926 годзе Геалагічнага музея імя Ф. М. Чарнышова, якім кіраваў да 1947 года. З 1939 года кіраўнік вугальнай групы ў Інстытуце геалагічных навук АН СССР. У 1941 годзе заснаваў і ўзначаліў у інстытуце лабараторыю праблем вуглездабычы, якая ў 1943 годзе стала аддзелам геалогіі выкапнёвых вугаляў.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў цяжкіх умовах блакады Ленінграда П. І. Сцяпанаў забяспечыў захаванасць экспанатаў Геалагічнага музея, арганізаваўшы перавод іх у бяспечныя месцы, і толькі пасля гэтага эвакуіраваўся з горада[8]. Быў ініцыятарам арганізацыі сістэмы аэрафотаздымкі і з 1944 года дырэктарам лабараторыі аэраметадаў Акадэміі навук СССР. У 1942—1946 гадах член Прэзідыума АН СССР, пазней акадэмік-сакратар аддзялення геолага-геаграфічных навук АН СССР.
Памёр П. І Сцяпанаў 26 жніўня 1947 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Смаленскіх могілках.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьП. І Сцяпанаву належаць каля 100 навуковых прац (частка прац засталася ў рукапісах)[8]. Асноўныя працы па геалогіі вугалю і вугальных басейнаў. Займаўся вывучэннем геалогіі Данбаса: дэталёвая геалагічная здымка, стратыграфія, сінаніміка вугальных пластоў, падлік запасаў[9]. У 1930—1932 гадах даследаваў Хумарынскі вугляносны раён на Кубані[8]. У 1930 гадах прапанаваў канцэпцыю «Вялікага Данбаса», якая спрыяла выяўленню новых вугальных плошчаў і пашырэнню межаў басейна. Аўтар шэрагу дэталёвых геалагічных карт Данбаса[9]. В 1934—1937 гадах был членам аргкамітэта 17-й сесіі Міжнароднага геалагічнага кангрэса ў Маскве, выступаў з дакладам і з’яўляўся адказным кіраўніком Паўднёвай экскурсіі (распрацаваў некалькі маршрутаў па Данбасу і склаў іх апісанне[8]). У 1939 годзе ўзначаліў Савет па праблемах «Вялікага Данбаса»[8]. Распрацаваў канцэпцыю паясоў вузлоў вугаленамнажэння. Прапанаваў ідэю занальнай будовы вугальных басейнаў і раёнаў, паказаў на заканамерныя змены магутнасці, складу, будовы вугляносных адкладаў Данбаса, прапанаваў генетычную класіфікацыю вугальных басейнаў[9].
У ліку паслядоўнікаў і вучняў П. І Сцяпанава — члены-каррэспандэнты Акадэміі навук СССР Ю. А. Жамчужнікаў і П. П. Цімафееў, доктар геолага-мінералагічных навук У. С. Яблакаў і іншыя[8].
П. І. Сцяпанаў вёў таксама палеанталагічныя даследаванні, вывучаў выкапнёвую фаўну з адкладаў сілурыйскага і каменнавугальнага ўзросту (каралы, трылабіты, імшанкі) У гэтай галіне яго настаўнікамі былі акадэмікі Ф. М. Чарнышоў і Ф. Б. Шміт[8]. У 1915 годзе ў Баравіцкім павеце (Петраградская губерня) вывучаў радовішча выкапнёвых вугалёў і сернага колчадану, годам пазней у Сярэдняй Азіі даследаваў медныя, свінцова-цынкавыя, саляныя і вугальныя радовішчы[8].
Ганаровы член Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды з 1941 года[8]. У 1942—1946 гадах быў членам Прэзідыума Акадэміі СССР, членам рэдакцыйна-выдавецкага савета пры агульным сходзе Акадэміі навук (з 1940 года), куратарам па музеях і бібліятэках Акадэміі навук СССР, старшынёй музейна-архіўнай (музейнай) камісіі пры Прэзідыуме АН СССР[8]. Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (з 1946 года)[8].
Узнагароды
правіць- 2 ордэны Леніна (1944, 1945)
- Сталінская прэмія 1-й ступені (1943)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[10]
- Медаль «За абарону Ленінграда»[10]
Памяць
правіцьІмем П. І. Сцяпанава названы: Музей геалогіі і горна-буравой справы ў горадзе Арцёмаўск[9], Шахцінскі рэгіянальны каледж паліва і энергетыкі ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці[10], мінерал сцяпанавіт з класа карбанатаў і шэраг формаў выкапнёвай фаўны[9].
Зноскі
правіць- ↑ а б в Степанов Павел Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Степанов Павел Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б в https://www.ras.ru/nappelbaum/a8a4c40c-08d3-439d-8103-83928edfa3cf.aspx?hidetoc=0 Праверана 9 лістапада 2023.
- ↑ Синельникова Е. Ф. Русское палеонтологическое общество и власть в 1916–1920-е гг., The Paleontological Society of Russia and the Regime in the 1916–1920s // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 1. — С. 7–28. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о Учёные РАН.
- ↑ а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ а б в Академик Степанов П. И. // Шахтинский региональный колледж топлива и энергетики им. ак. Степанова П. И. Архівавана 8 лістапада 2023.{{r
Літаратура
правіць- Сцяпа́наў Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 318. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степанов Павел Иванович / Н. А. Воскресенская // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Шаталов Н. Н. Вдохновенный исследователь недр Большого Донбасса Павел Иванович Степанов // Геологический журнал. 2015. № 3 (352) (руск.)
- Український радянський енциклопедичний словник : [у 3 т.] / Гол. ред. М. П. Бажан. — 1-ше вид. — К.: Голов. ред. УРЕ АН УРСР, 1968. — Т. 3 : Плюс — Ь. — 856 с. (укр.)
Спасылкі
правіць- Степанов Павел Иванович (04.(16).06.1880 — 26.08.1947) (руск.). // Сайт РАН. Праверана 9.11.2023.
- Степанов Павел Иванович (руск.) на сайце РАН
- Информационная система «История геологии и горного дела» (руск.) // Геалагічны інстытут РАН
- Степанов Павел Иванович // Архивы РАН (руск.)
- Академик Степанов П. И. // Шахтинский региональный колледж топлива и энергетики им. ак. Степанова П. И. Архівавана 8 лістапада 2023. (руск.)