Павел Алегавіч Савіцкі
Павел Савіцкі (нар. 12 ліпеня 1994, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Павел Алегавіч Савіцкі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1994[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||
Вага | 69 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Нёман | |||||||||||||||
Нумар | 88 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіць«Нёман»
правіцьВыхаванец ДЮСШ «Белкард» (Гродна). Першы трэнер — Аляксандр Ярашэвіч.
Прафесійную кар’еру пачаў у «Нёмане» ў 2010 годзе, выступаў за дубль (чэмпіянат 2010 — 20 гульняў, 5 галоў; чэмпіянат 2011 — 5 гульняў). У сезоне 2011 дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі і замацаваўся ў асноўным складзе клуба: правёў 28 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 6 галявых перадач. Колькасць забітых мячоў і хет-трык у адным матчы — узроставыя рэкорды Вышэйшай лігі. 24 студзеня 2012 года падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на 3 гады.
У чэмпіянаце 2012 правёў усе 30 матчаў, забіў 6 галоў. Па заканчэнні сезона цікавасць да Савіцкага сталі праяўляць нямецкія клубы[5], але ён застаўся ў «Нёмане».
У сезоне 2013 працягваў выступаць у аснове, звычайна на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. Стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы 5 галоў.
Сезон 2014 распачынаў левым ускрайнім нападнікам, а ў сярэдзіне сезона быў перамешчаны на пазіцыю цэнтральнага нападніка. У выніку Павел здолеў забіць 11 мячоў у чэмпіянаце. У канцы сезона з’явілася інфармацыя аб інтарэсе да Савіцкага з боку англійскага «Саўтгемптана»[6] і чэшскай «Спарты»[7]. Прадметны інтарэс да маладога нападніка праяўляла мінскае «Дынама»[8], але потым адмовілася ад набыцця іграка[9].
«Ягелонія»
правіцьУ канцы лістапада 2014 цікавасць да Савіцкага стала праяўляць польская «Ягелонія»[10]. У выніку 10 снежня 2014 года Павел падоўжыў кантракт з «Нёманам»[11] і ў той жа дзень быў аддадзены ў паўгадавую арэнду польскаму клубу[12][13].
У складзе «Ягелоніі» Павел паспяхова гуляў у таварыскіх матчах падчас перапынку ў чэмпіянаце. Аднак, у лютым ён атрымаў траўму, з-за якой быў вымушаны прапусціць некалькі матчаў. 1 сакавіка 2015 года дэбютаваў за «Ягелонію» ў Экстраклясе, выйшаўшы на замену на 66-й хвіліне матча з «Каронай». Аднак, неўзабаве перастаў трапляць у склад, часам стаў выступаць за дубль. Галоўны трэнер беластоцкай каманды Міхал Пробеж выказваў незадаволенасць Савіцкім[14]. У выніку, у маі Павел ужо не з’яўляўся ў асноўнай камандзе «Ягелоніі», а сам выказваў упэўненасць, што ў Беластоку не застанецца[15].
Вяртанне ў «Нёман»
правіць1 чэрвеня 2015 года арэндны кантракт з «Ягелоніяй» быў скасаваны, і ўжо 3 чэрвеня Павел зноў апынуўся ў складзе «Нёмана»[16]. Аднак, з-а таго, што трансфернае акно ў Беларусі яшчэ не было адчынена, на працягу месяца толькі трэніраваўся з камандай, а дэбютаваў у чэмпіянаце толькі 12 ліпеня ў матчы супраць мінскага «Дынама» (выніковы лік 0:2). Здолеў адразу зноў замацавацца ў аснове «Нёмана», да канца сезона паспеў забіць 5 галоў у чэмпіянаце.
Па заканчэнні чэмпіянату 2015 цікавасць да Савіцкага праяўляў шэраг клубаў. На падпісанне паўабаронцы разлічваў салігорскі «Шахцёр», але не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб умовах пераходу. У выніку, у лютым 2016 года Савіцкі яшчэ на год падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[17]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуўся ў склад, у канцы сезона стаў капітанам каманды. У міжсезонні 2016/17 Савіцкім зноў цікавіўся шэраг клубаў, аднак ён са студзеня 2017 года пачаў трэніравацца з «Нёманам» і ў лютым падпісаў новы гадавы кантракт[18]. У сезоне 2017 заставаўся капітанам і лідарам гродзенскай каманды, з 15 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі пасля Міхаіла Гардзейчука.
«Дынама» Брэст
правіцьУ снежні 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[19]. Пазней, аднак, «Нёман» выставіў прэтэнзіі на кампенсацыю падрыхтоўкі іграка, які ва ўзросце 23 гадоў па заканчэнні кантракта перайшоў у іншы клуб, у памеры 600 тысяч долараў, як гэта прадугледжвалі кодэксы УЕФА і Беларусі. У верасні 2018 года Дысцыплінарны камітэт АБФФ пастанавіў «Дынама» кампансаваць амаль 400 тысяч долараў на падрыхтоўку футбаліста на карысць «Нёмана», у кастрычніку Арбіртажны камітэт скараціў суму да 265 тысяч долараў[20].
У складзе ж брэсцкай каманды Павел стаў трывалым іграком асновы. У ліпені 2018 года здарыўся канфлікт з трэнерам дынамаўцаў Аляксеем Шпілеўскім, з-за якога каманду пакінулі лідары Арцём Мілеўскі і Аляксей Гаўрыловіч, Савіцкі па першапачатковай інфармацыі таксама быў выстаўлены на трансфер, аднак у выніку тыдзень трэніраваўся індывідуальна і пасля вярнуўся ў склад[21]. У першым жа матчы пасля вяртання 26 ліпеня 2018 года аформіў хет-трык у браму грэчаскага «Атрамітаса» (4:3) у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2018 Павел з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, быў таксама прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату[22].
У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Забіўшы 8 галоў у Вышэйшай лізе, дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, пасля стаў часцей выхадзіць на замену.
«Рух»
правіцьУ студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[23]. У сезоне 2021 быў іграком асновы, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, усяго правёў за «Рух» 28 матчаў (26 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), адзначыўся 5 галамі і 5 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[24].
Другое вяртанне ў «Нёман»
правіцьУ студзені 2022 года зноў стаў іграком «Нёмана», падпісаўшы кантракт да канца сезона[25]. У сезоне 2022 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[26]. У сезоне 2023 адзначыўся 13 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог «Нёману» стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату. У студзені 2024 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[27].
Міжнародная кар’ера
правіць1 сакавіка 2012 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з Казахстанам.
У маі 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[28]. Дэбютаваў у зборнай 18 мая 2014 года ў таварыскім матчы супраць Ірана[29]. Ужо ў другім сваім матчы за зборную 21 мая 2014 года супраць Ліхтэнштэйна адзначыўся дублем[30].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2018, 2024
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2013, 2016, 2017, 2018, 2023
- Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2018
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2018 (15 галоў)
Крыніцы
правіць- ↑ Pavel Savitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Savitski // FBref
- ↑ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/59.html
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Павел Савицкий может переехать в Германию (руск.). football.by (31 снежня 2012). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Offside.by: Павел Савицкий попал в сферу интересов "Саутгемптона" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014.
- ↑ Пражская «Спарта» претендует на Стасевича и Савицкого (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (13 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2014.
- ↑ Павел Савицкий близок к переходу в минское "Динамо" (руск.). football.by (29 кастрычніка 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Минское «Динамо» отказалось от приобретения Савицкого (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Павел Савицкий подпишет арендный контракт с польской "Ягеллонией" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Павел Савицкий перешел в "Ягеллонию" (ФОТО) (руск.). football.by (10 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Отец Павла Савицкого: "С "Неманом" продлен контракт на полгода. На такой же срок рассчитана и аренда" (руск.). football.by (11 снежня 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Главный тренер «Ягеллонии»: «Меня не устраивает отношение Савицкого к тренировкам» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Савицкий: "В «Ягеллонии» не останусь. Скорее всего, вернусь в «Неман» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Савицкий вернулся в Гродно и приступил к тренировкам с "Неманом" (руск.). football.by (3 чэрвеня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (15 лютага 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (3 лютага 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Брестское «Динамо» объявило о переходе Савицкого (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Арбитраж АБФФ сократил сумму компенсации брестского "Динамо" "Неману" за Савицкого до 265 тысяч долларов (руск.). football.by (25 кастрычніка 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Савицкий пока еще остается в расположении «Динамо». Он тренировался индивидуально (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Савицкий - лучший нападающий и бомбардир чемпионата Беларуси-2018. Футболист на церемонии отсутствовал (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Павел Савицкий - игрок "Руха" (руск.). football.by (26 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Савицкий и Лаптев покинули "Рух" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Неман" объявил о возвращении Савицкого (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Полузащитник "Немана" Павел Савицкий продлил контракт к клубом (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (31 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2022. Праверана 1 студзеня 2023.
- ↑ Павел Савицкий продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Сергей Политевич, Артем Быков и Павел Савицкий впервые вызваны в сборную Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Павел Савицкий дебютировал за национальную сборную (руск.). football.by (18 мая 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Павел Савицкий отметился дублем во втором матче за национальную сборную (руск.). football.by (21 мая 2014). Праверана 30 студзеня 2024.
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)