Павел Аляксандравіч Баранаў

Павел Аляксандравіч Бара́наў[7] (руск.: Павел Александрович Баранов; 16 (28) ліпеня 1892 — 17 мая 1962) — вучоны-батанік, доктар біялагічных навук, прафесар (1928), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).

Павел Аляксандравіч Баранаў
Дата нараджэння 16 (28) ліпеня 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1962(1962-05-17)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка і Эмбрыялогія раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[5]
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «P.A.Baranov».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Маскве. У 1917 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1917—1920 гадах выкладаў у гімназіі, сярэдняй школе, а таксама ў Межавым інстытуце ў 1918—1920 гадах. З 1924 па 1944 год працаваў у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце. У 1920—1944 гадах на пасадзе загадчыка кафедры марфалогіі і анатоміі раслін, у 1921—1928 гадах дацэнт, з 1928 года прафесар, у 1921—1930 гадах дырэктар Батанічнага інстытута, у 1928—1944 гадах дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У 1944—1945 гадах займаў пасаду дырэктар Маскоўскага батанічнага сада Акадэміі навук СССР, у 1945—1952 гадах намесніка дырэктара па навуковай частцы і загадчыка Лабараторыяй марфалогіі і анатоміі раслін Галоўнага батанічнага сада АН СССР. У 1948—1952 гадах — прафесар, загадчык кафедры батанікі ў Маскоўскім педагагічным інстытуце, у 1949—1954 — старшыня прэзідыума Малдаўскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1952 года П. А. Баранаў у Ленінградзе, на пасадзе дырэктара Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Займаўся вывучэннем флоры Сярэдняй Азіі, анатоміі горных раслін. Аўтар навуковых прац па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.

У 1953—1955 гадах быў членам бюро Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук СССР, абіраўся дэпутатам Ленінградскага Савета дэпутатаў.

Сярод апублікаванага:

  • Материалы к анатомии горных растений. — Ташкент: [б. и.], 1925.
  • В далекой Африке — М.: Издательство Детской литературы, 1957.
  • История эмбриологии растений в связи с развитием представлений о зарождении организмов. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1955.

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

  1. Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
  4. Костина Т. В. О документальном наследии Е.Г. Боброва в Санкт-Петербургском филиале Архива РАН (к 50-летию завершения «Флоры СССР»), About Bobrov’s Documentary Heritage in the St. Petersburg Branch of the Archives of the Russian Academy of Sciences (to the 50th Anniversary of the “Flora of the USSR”) // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 3. — С. 61–73. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  5. а б в г Иконников С. С. Вклад петербургских и ленинградских ботаников и географов в изучение природы Памира, A Contribution by Botanists and Geographers of Petersburg-Leningrad to the Study of the Pamir’s Nature // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 2. — С. 28–43. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  6. Гельтман Д. В. История неполучения заслуженной учёной степени: Документы о попытке присуждения Н.В. Тимофееву-Ресовскому учёной степени доктора биологических наук без защиты диссертации в 1957 г., The Story of Non-awarding of the Deserved Degree: Documents on the Attempt to Award a Doctor of Science Degree in Biology without Defense of a Thesis to N.V. Timofeyeff-Resovskii in 1957 // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 89–108. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11968
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць