Павел Антонавіч Левановіч
Павел Антонавіч Левановіч (3 лістапада 1914, вёска Мазалава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 20 снежня 1943) — беларускі празаік, публіцыст.
Павел Антонавіч Левановіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1943 (29 гадоў) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся на геаграфічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік паходаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1940) працаваў у часопісе «Іскры Ільіча». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. Уцёк з Крычаўскага лагера ваеннапалонных, удзельнічаў у мсціслаўскім падполлі. У 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях, быў паранены. Памёр ад ран 20.12.1943 г[1]. Пахаваны ў брацкай магіле на вайсковых могілках в. Старына Горацкага раёна[2].
Творчасць
правіцьНарысы і апавяданні пачалі з'яўляцца ў друку ў 1934 г. Выступаў таксама з вершамі. У 1938 г. выйшла кніга апавяданняў для дзяцей «Дружба». У 1940 г. падрыхтаваў зборнік апавяданняў, рукапіс загінуў у вайну. Восенню 1943 г. змяшчаў матэрыялы ў франтавым друку.
Зноскі
Літаратура
правіцьПавел Антонавіч Левановіч у Вікікрыніцах | |
Павел Антонавіч Левановіч на Вікісховішчы |
- Павел Антонавіч Левановіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.