Павел Мацвеевіч Мешчаракоў
Павел Мацвеевіч Мешчаракоў (1912—1989) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Павел Мацвеевіч Мешчаракоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 снежня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1989 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1935—1967 (з перарывам) |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія правіць
Павел Мешчаракоў нарадзіўся 13 снежня 1912 года ў вёсцы Парцы (цяпер — Кадошкінскі раён Мардовіі). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў рахункаводам. У 1935—1937 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў бухгалтарам у Туркменскай ССР. У маі 1942 года Мешчаракоў паўторна быў прызваны ў армію. У снежні таго ж года ён скончыў Харкаўскае артылерыйскае вучылішча. З сакавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу. У баях быў паранены[1].
Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Павел Мешчаракоў камандаваў артылерыйскім узводам 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 15 кастрычніка 1943 года Мешчаракоў з перадавой групай пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, знішчыўшы вялікую колькасць агнявых кропак праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Павел Мешчаракоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2205[1].
Пасля заканчэння вайны Мешчаракоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1967 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў спачатку ў Рыбінску, затым у Гомелі. Памёр 1 мая 1989 года, пахаваны ў Гомелі[1].
Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Павел Мацвеевіч Мешчаракоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.