Павел Юр’евіч Булаты
Павел Юр’евіч Булаты (нар. 18 мая 1993, Ляхавічы) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі Ляхавіцкага графства ў XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2018)[1].
Павел Юр’евіч Булаты | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1993 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2018) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 мая 1993 года ў Ляхавічах[1].
Скончыў у 2014 годзе Інстытут турызму як спецыяліст у сферы турызму і гасціннасці, у 2015 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «кіраванне інавацыйнымі праектамі», у 2018 годзе — аспірантуру на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «даследчык айчыннай гісторыі». Абараніў у 2018 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.)»[1].
Працуе ў Інстытуце менеджменту спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у турызме і гасціннасці[1].
У 2019 годзе разгарэўся скандал у Беларускім ПЭН-цэнтры, калі палітык Павел Севярынец абвінаваціў кіраўніцтва арганізацыі ў тым, што яно не прыняло ў свае шэрагі літаратараў, у тым ліку Паўла Булатага, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі[2].
У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, канфесійную гісторыю Беларусі, культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, рэгіянальны турызм, экскурсійную дзейнасць[1].
Бібліяграфія
правіць- Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.). Мінск, 2020.
- Туристический бренд Республики Беларусь: теоретические аспекты и проектные разработки. Saarbrücken, 2014.
- По дорогам Литвинского предполесья: историко-краеведческое описание городов, замков, местечек, деревень исторического региона Беларуси. Saarbrücken, 2012.
Заўвагі
правіцьЛітаратура
правіць- БУЛАТЫ Павел Юр’евіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.