Павукі-скакуны (Salticidae) — сямейства падатрада вышэйшых павукоў, у якое ўваходзіць больш за 550 родаў і 5000 відаў, гэта прыкладна 13 % усіх відаў павукоў. У павукоў-скакуноў добры зрок, яны ім карыстаюцца для палявання і навігацыі. Маюцца лёгкія і трахейная сістэма.
Даўжыня цела 2—9 мм. Афарбоўка яркая, стракатая, асабліва у самцоў. Галавагрудзі прыўзнятыя спераду, сплюшчаныя ззаду. Маюць 8 «дзённых» вачэй, размешчаных у 3 рады. Ногі адносна кароткія, тоўстыя (асабліва пярэднія, якімі павукі ловяць здабычу), заднія больш доўгія (скакальныя). Брушка акруглае або прадаўгаватае, укрыта перыстымі або лускаватымі валаскамі.
Асаблівасці біялогііПравіць
Лоўчых сетак не робяць. Псрамяшчаюцца скачкамі (адсюль назва). Кормяцца мухамі, клапамі, перапончатакрылымі.
Большасць размнажаецца ў канцы вясны — пачатку лета, спароўванню папярэднічаюць або суправаджаюць яго т.зв. «шлюбныя танцы». ЯЙцы адкладваюць у коканы пад камяні, у трэшчыны сцен, пад кару у двухкамерныя гнёэды, Зімуюць маладыя павукі.