Maratus — род павукоў-скакуноў з падсямейства Euophryinae. Распаўсюджаны ў Аўстраліі (і адзін від у Кітаі). Каля 60 відаў.

Maratus

Самец Maratus volans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Maratus Karsch, 1878

Сінонімы
  • Lycidas Karsch, 1878
Тыпавы від
Maratus amabilis Karsch, 1878

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  872444
NCBI  1317457
EOL  114322

Апісанне правіць

Дробныя павукі (як правіла, 4-5 мм) з ярка выяўленым палавым дымарфізмам. Самцы маюць ярка афарбаванае брушка і незвычайныя шлюбныя паводзіны (з узняццем ног і брушка) для прыцягнення самак[1][2].

Сістэматыка правіць

Род упершыню вылучыў у 1878 годзе нямецкі энтамолаг Фердынанд Карш  (руск.)[3], куратар Берлінскага музея прыродазнаўства. Доўгі час род уключаў усяго адзін або некалькі відаў, уключаючы тыпавы Maratus amabilis[2]. У 1990-2000-х гг аб’ём роду быў значна пашыраны за кошт уключэння таксонаў з былога роду Lycidas, а таксама за кошт апісання новых для навукі відаў[3][4][5].

Філагенія правіць

Узаемаадносіны ўнутры роду Maratus і яго сувязі з іншымі родамі застаюцца нявыяўленымі. Паводле малекулярна-філагенетычнага даследавання (Junxia Zhang, 2012) даследчыкі прыйшлі да высновы, што сем аўстралійскіх родаў Hypoblemum, Jotus, Lycidas, Maileus, Maratus, Saitis і Prostheclina з’яўляюцца блізка сваяцкімі і таму павінны быць аб’яднаны ў адзін род, Saitis. Аднак іншыя арахнолагі (Otto & Hill) толькі адзін род Lycidas разглядаюць у якасці сіноніма (з родам Maratus) і прапануюць наступную схему ўзаемаадносін сваяцкіх груп[4]:

Saitis sensu Zhang, 2012
група Jotus

Jotus



Prostheclina



група Saitis

Saitis


група Maratus

Maratus



Hypoblemum





У родавой групе Saitis, трэцяя пара ног мае вялікую даўжыню, а першая пара ног неспецыялізаваная, а ў родавой групе Jotus наадварот. Абодва роды групы Maratus падчас шлюбнага заляцання падымаюць брушка, але толькі Maratus маюць ярка афарбаваную дарсальную пласцінку.

Віды правіць

Да чэрвеня 2016 года па дадзеных World Spider Catalog вядомыя наступныя віды:

Дадаткова было апісана яшчэ сем новых відаў (Otto and Hill, 2016)

Заўвагі правіць

  1. Hill, D. E. 2009. Euophryine jumping spiders that extend their third legs during courtship (Araneae: Salticidae: Euophryinae: Maratus, Saitis). Архівавана 12 красавіка 2016. Peckhamia 74.1: 1-27. ISSN 1944-8120
  2. а б Żabka, M. Salticidae (Araneae) of Oriental, Australian and Pacific Regions, II. Genera Lycidas and Maratus(англ.) // Annales Zoologici, Warszawa : journal. — 1987. — Т. 40. — № 11. — С. 451—482.
  3. а б Gen. Maratus Karsch, 1878. World Spider Catalog. Natural History Museum Bern. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 15 чэрвеня 2016.
  4. а б Otto Jürgen C., Hill David E. Notes on Maratus Karsch 1878 and related jumping spiders from Australia, with five new species (Araneae: Salticidae: Euophryinae)(англ.) // Peckhamia : journal. — 2012. — November — Т. 103.1. — С. 2—4. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016.
  5. Otto Jürgen C., Hill David E. Seven new peacock spiders from Western Australia and South Australia (Araneae: Salticidae: Euophryini: Maratus)(англ.) // Peckhamia : journal. — 2016. — Т. 114. — № 1. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць