Павукі-скакуны

(Пасля перасылкі з Salticidae)

Павукі-скакуны (Salticidae) — сямейства падатрада вышэйшых павукоў, у якое ўваходзіць больш за 550 родаў і 5000 відаў, гэта прыкладна 13 % усіх відаў павукоў. У павукоў-скакуноў добры зрок, яны ім карыстаюцца для палявання і навігацыі. Маюцца лёгкія і трахейная сістэма.

Павукі-скакуны

Звычайны павук-скакун (Salticus scenicus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salticidae Blackwall, 1841

Арэал павукоў-скакуноў

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  871537
NCBI  94017
EOL  186
FW  57494

Апісанне правіць

 
Самец Phidippus putnami

Даўжыня цела 2—9 мм. Афарбоўка яркая, стракатая, асабліва у самцоў. Галавагрудзі прыўзнятыя спераду, сплюшчаныя ззаду. Маюць 8 «дзённых» вачэй, размешчаных у 3 рады. Ногі адносна кароткія, тоўстыя (асабліва пярэднія, якімі павукі ловяць здабычу), заднія больш доўгія (скакальныя). Брушка акруглае або прадаўгаватае, укрыта перыстымі або лускаватымі валаскамі.

Пашырэнне правіць

Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі адзначава каля 15 відаў, пераважпа з родаў сітыкус (Attulus), эварха (Evarcha), геліяфанус (Heliophanus), марпіса (Marpissa), пеленес (Pellenes). Актыўныя днём. Трапляюцца на дрэвах, кустах, сонечным баку сцен і платоў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Лоўчых сетак не робяць. Псрамяшчаюцца скачкамі (адсюль назва). Кормяцца мухамі, клапамі, перапончатакрылымі.

Большасць размнажаецца ў канцы вясны — пачатку лета, спароўванню папярэднічаюць або суправаджаюць яго т.зв. «шлюбныя танцы». ЯЙцы адкладваюць у коканы пад камяні, у трэшчыны сцен, пад кару у двухкамерныя гнёэды, Зімуюць маладыя павукі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць