Падалірый (Iphiclides podalirius) — матыль з сямейства паруснікаў.
Падалірый |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
{{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ Таксанамічны шаблон «Падалірый» з’яўляецца элементам сістэмы таксанамічнай навігацыі, якая ўжываецца ў шаблоне {{[[Шаблон:{{{Expansion depth limit exceeded}}}|{{{Expansion depth limit exceeded}}}]]}}, і прызначаны для забеспячэння адзінства класіфікацыі біялагічных таксонаў.
На гэты момант шаблон захоўвае наступную інфармацыя пра таксон:
{{{Expansion depth limit exceeded}}}
|1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |4}}: | Эўкарыёты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Iphiclides podalirius L., 1758
|
|
Матылі вялікія, своеасаблівай формы, з шырокімі крэмавымі крыламі. Размах крылаў да 80 мм. На задніх крылах доўгія вырасты - «хвосцікі», на пярэдніх - па 3 доўгія і 2 кароткія цёмна-шэрыя косыя палосы. Вонкавы край задніх крылаў цёмна-шэры з блакітнымі месяцападобнымі плямамі, каля задняга вугла - чорна-сіняе вочка, аблямаванае аранжава-жоўтымі плямамі.
Пашырэнне: Еўропа (за выключэннем паўночных абласцей), Паўночная Афрыка. На ўсход праз Малую Азію і Закаўказзе пранікае ў Іран і далей да Заходняга Кітая. У Беларусі сустракаўся ў паўднёва-заходняй частцы.
Месцы пражывання: добра прагравальныя высокія маладаступныя адхоны яроў, парослыя калючымі зараснікамі цёрну, узлескі, сады.
Біялагічныя асаблівасціПравіць
Дае адно пакаленне за год. Матылі лётаюць высока ў кронах абрыкосаў, персікаў, сліў, дзікіх яблынь або ў зарасніках цёрну, дзе адкладваюць шарападобныя бледна-зялёныя яйкі. На гэтых жа дрэвах кормяцца вусені, якія паяўляюцца ў чэрвені. Вусені спачатку чорныя з двума аксамітна-зялёнымі плямамі на спіне, пасля першай лінькі набываюць зялёны колер. Зімуюць кукалкі. Лёт матылёў у траўні-чэрвені. Матылі кормяцца на квітучых раслінах.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 г.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5