Падапечная тэрыторыя ААН

(Пасля перасылкі з Падапечная тэрыторыя)

Падапечная тэрыторыя ААН — правапераемнік мандатнай тэрыторыі Лігі Нацый пасля яе скасавання ў 1946 годзе. Усе падапечныя тэрыторыі кіраваліся праз Савет па апецы ААН краінамі-апекунамі. Таксама захаваліся патрабаванні, якія забараняюць гандаль зброяй, стварэнне ваенных баз, стварэнне арміі з карэннага насельніцтва.

Адзінай мандатнай тэрыторыяй, якая захавала свой статус пасля рэарганізацыі Лігі Нацый, была Паўднёва-Заходняя Афрыка, якая атрымала незалежнасць ад ПАР 21 сакавіка 1990 (цяпер Намібія). Галоўнае пярэчанне складалася ў тым, што кіраўнічыя прынцыпы падапечнай тэрыторыі патрабавалі, каб апекуны ўвялі мажарытарную сістэму кіравання і падрыхтавалі краіны да незалежнасці.

Падапечныя тэрыторыі

правіць

Афрыка

правіць

Акіянія

правіць
  • Заходняе Самоа. З 25 студзеня 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Новая Зеландыя. З 1 студзеня 1962 незалежная дзяржава, цяпер Самоа.
  • Науру. З 1 лістапада 1947 падапечная тэрыторыя ААН — апека Аўстралія (фармальна разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). З 31 студзеня 1968 незалежная рэспубліка.
  • Падапечная тэрыторыя Ціхаакіянскія астравы. З 18 ліпеня 1947 па 25 мая 1994 года падапечная тэрыторыя ААН — апека ЗША.
  • Тэрыторыя Новая Гвінея. З 8 снежня 1946 падапечная тэрыторыя ААН — апякун Аўстралія. Яшчэ ў 1942 годзе Аўстралія тэрытарыяльна аб'яднала Тэрыторыю Папуа і Тэрыторыю Новай Гвінеі, пад назвай — Тэрыторыя Папуа і Новай Гвінеі, а ў 1949 аб'яднала адміністрацыйна, хоць юрыдычнае адрозненне падтрымлівалася. З 1971 — Тэрыторыя Папуа — Новая Гвінея, з 1975 незалежная дзяржава Папуа — Новая Гвінея.

Гл. таксама

правіць