Паддзягця́рня[1] (трансліт.: Paddziahciarnia, руск.: Поддегтярня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Вёска
Паддзягцярня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Паддзягцярнае
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Паддзягцярня на карце Беларусі ±
Паддзягцярня (Беларусь)
Паддзягцярня
Паддзягцярня (Мінская вобласць)
Паддзягцярня

Назва правіць

Пасяленне заснавана каля месца, дзе калісьці выраблялі дзёгаць.

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе створана працоўная школа 1-й ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, у 1922 годзе для школы быў пабудаваны драўляны будынак.

У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны май», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва правіць

  • 1908 год — 34 двары, 213 жыхароў
  • 1921 год — 47 двароў, 198 жыхароў
  • 1960 год — 303 жыхары
  • 2002 год — 48 двароў, 103 жыхары
  • 2010 год — 32 гаспадаркі, 62 жыхары
  • 2012 год — 26 гаспадарак, 56 жыхароў

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ны Май, м.. Май, м.. Ма́йскі, м.

Літаратура правіць

  • Паддзягцярня // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 166—167. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць