Палац культуры тэкстыльшчыкаў (Мінск)

Мінск

Палац культуры тэкстыльшчыкаў — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Маякоўскага, 129, на плошчы паблізу камвольнага камбіната імя 50-годдзя Кампартыі Беларусі.

Славутасць
Палац культуры тэкстыльшчыкаў
53°51′37″ пн. ш. 27°34′26″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі і Лія Авейсаўна Каджар
Будаўніцтва 19541965 гады
Map

Гісторыя

правіць

Будаўніцтва вялося ў 1954—1956 гадах па паўторна выкарыстаным праекце, з 1960 года адноўлена па перагледжаным праекце архітэктараў-сужэнцаў С. Мусінскага і Л. Каджар, закончана ў 1965 годзе.

Архітэктура

правіць

Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка, падзеленага на 3 часткі. Цэнтральная частка мае суцэльнае зашкленне, рытмічна члянёна вертыкальнымі жалезабетоннымі рэбрамі. Глухія бакавыя сцены аздоблены кампазіцыямі ў тэхніцы сграфіта на тэмы росквіту сацыялістычнай культуры. Матыў вертыкальнага члянення цэнтральнай часткі галоўнага фасада паўтораны ў сіметрычных бакавых прыбудовах, дзе размешчаны лесвіцы. Астатнія фасады вырашаны больш стрымана, падзелены міжпаверхавымі гарызантальнымі цягамі. Уваход у выглядзе крывалінейнага ў плане тамбура завершаны вялікім казырком. Палац уключае тэатральна-канцэртную залу (937 месцаў), танцавальную, балетную і спартыўную залы, памяшканні для работы гурткоў і студыі, бібліятэку з чытальнай залай, аўдыторыі, прасторныя фае і холы, адміністрацыйныя і службовыя памяшканні.

Рэльеф «Музы́ка» выканаў мастак А. Сурмач (1984)[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць