Пангаліны
Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад плацэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі, усюды іх папуляцыя не вельмі вялікая.
Пангаліны | |||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
Edentata
| |||||||||||||||||||||||||||||
|
НазваПравіць
Лічыцца, што слова «пангалін» паходзіць ад малайскага «той, хто зварочваецца» — і гэта тое, чым яны адметныя. Пангалін зварочваецца клубком падчас сну або для аховы[1][2].
АпісаннеПравіць
Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1—1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.
Жывуць у Азіі і Афрыцы. Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыццю на дрэвах.
Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасля нараджэння.
КласіфікацыяПравіць
Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis з сям'ю відамі:
ПромыселПравіць
Пангаліны вельмі папулярныя сярод браканьераў у Азіі; у Кітаі ёсць законы, якія абмяжоўваюць іх адлоў. Кітайскія СМІ параўноўваюць кошт лускі пангаліна на чорным рынку з коштам срэбра. Высокія цэны на луску пангаліна звязаны з яе папулярнасцю ў кітайскай народнай медыцыне. Лячыць лускай пангаліна прапануюць мноства захворванняў: ад астмы да артрыту. Мяса пангаліян таксама высока цэніцца, у Кітаі і В'етнаме яно лічыцца далікатэсам[3].