Панцырнікавыя

(Пасля перасылкі з Панцырнікападобныя)

Панцырнікавыя (Lepisosteidae) — сямейства ганоідных рыб, адзінае ў атрадзе панцырнікападобных.

Панцырнікавыя

Панцырнік даўгарылы (Lepisosteus osseus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepisosteidae Cuvier, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161092
NCBI  7915
EOL  5468
FW  63030

Апісанне правіць

Даўжыня звычайна ад 75 см да 3-4 м, маса можа дасягаць 150 кг і больш. Цела пакрыта рамбічнай ганоіднай луской, якая ўтварае панцыр (адсюль назва). Сківіцы выцягнутагай пысы (нагадвае рыла кайманаў) з магутнымі зубамі канічнай формы. Восевы шкілет цалкам закасцянелы, на галаве ёсць покрыўныя (скурныя) косці. Промні жабернай перапонкі нешматлікія. Спінны і анальны плаўнікі кароткія, адсунуты да хваставога плаўніка. Унутры верхняй лопасці хваставога плаўніка працягваецца восевай шкілет (гетэрацэркальны плаўнік). Пырскальца адсутнічае.

Сценкі ячэістага плавальнага пузыра, злучанага з глоткай, пранізаны крывяноснымі сасудамі, што дазваляе рыбінам, якія жывуць у вадзе з нізкай канцэнтрацыяй кіслароду, выкарыстоўваць для дыхання атмасферны кісларод. У кішачніку маецца недаразвіты спіральны клапан.

Пашырэнне правіць

Вядомыя з позняга мелу. Налічваецца 7 сучасных відаў. Жывуць у прэсных вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі (ад Вялікіх азёр да Коста-Рыкі, на в. Куба); некаторыя віды заходзяць у саланаватыя і марскія воды.

Сустракаюцца звычайна ў мелкаводных раёнах з густой расліннасцю.

Асаблівасці біялогіі правіць

Асноўная пажыва — рыба; здабычу падсцерагаюць у схованцы і наганяюць у рэзкім кідку. Могуць працяглы час ляжаць нерухома ў тоўшчы вады ці на яе паверхні.

Нераст у прэсных водах на мелкаводдзі.

Промысел правіць

Прамысловага значэння не маюць.

Зноскі правіць

Літаратура правіць