Парк імя Янкі Купалы

(Пасля перасылкі з Парк Янкі Купалы)

Парк Янкі Купалы (ранейшая назва — Піянерскі парк[1]) — парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Размешчаны каля перасячэнняў вуліц Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці, на правым беразе Свіслачы.Заснаваны ў 1950 годзе Названы ў гонар беларускага паэта Янкі Купалы. Архітэктар праекта І. Рудэнка.

Парк імя Янкі Купалы
MinskSvisloch.JPG
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання1950 
Размяшчэнне
53°54′20,0″ пн. ш. 27°33′59″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнЦэнтральны раён
Парк імя Янкі Купалы (Беларусь)
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы (Мінск)
Парк імя Янкі Купалы
Парк імя Янкі Купалы
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гісторыя паркаПравіць

Заснаванне паркаПравіць

 
Левабярэжная частка парку
 
Цэнтральная алея

Закладзены пасля Вялікай Айчыннай вайны як парк імя 30-годдзя БССР. Да гэтага на гэтым месцы стаялі адна-двухпавярховыя хаты. Асноўная частка парка была заснавана ў 1950 годзе. Галоўная алея парка размешчана па дыяганалі ад пр. Незалежнасці (у той час — пр. Сталіна), дзе знаходзіцца галоўны ўваход у парк, да выгібу Свіслачы. На скрыжаванні галоўнай і цэнтральнай алей, у цэнтры парка размяшчаўся фантан.

У 1959 г. на тэрыторыі парку пабудавалі літаратурны музей Я. Купалы. Музей пабудаваны на месцы, дзе раней быў дом, у якім жыў паэт у 19271941 гг.. Сам дом згарэў на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны, а шматлікія рукапісы і архіў Янкі Купалы загінулі. Сёння ў музеі — больш за 36 тысяч экспанатаў (гэта рукапісы паэта, прыжыццёвыя выданні, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі, дакументы, прадметы культуры і побыту, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта). З 1962 г. — парк імя Янкі Купалы.

Перапланіроўка ў 1970-хПравіць

 
Помнік Янку Купалу

Першапачаткова, у пачатку галоўнай алеі быў усталяваны помнік С. І. Грыцаўцу (дэмантаваны), але пазней, у 1972 г., да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, усталявалі — помнік Я. Купалу (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Быў перабудаваны і фантан, скульптурная кампазіцыя якога адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — «Купалле», пусканне вянкоў у ваду, за чаго так і называецца «Вянок».

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць