Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг»партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Чырвоны Сцяг», арганізаванага ў сакавіку 1942, і імя Варашылава, арганізаванага ў снежні 1942 года, вылучаных партызанскай брыгадай «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага, Асіповіцкага, Бярэзінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (818 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 818 партызан (30.6.1944)
Дыслакацыя Чэрвеньскі, Барысаўскі, Смалявіцкі, Пухавіцкі, Асіповіцкі, Бярэзінскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. З. Кузняцоў

Склад правіць

  • атрад «Чырвоны Сцяг»;
  • атрад імя Варашылава;
  • атрад імя Фрунзе;
  • атрад імя Гастэлы

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • К. І. Івашкевіч

Гісторыя правіць

Партызаны ажыццяўлялі дыверсіі на чыгуначных участках ЖодзінаБарысаў, МінскПухавічы. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках Жодзіна — Смалявічы, ТалькаПухавічы падарвалі больш за 560 рэек, правялі 84 дыверсіі па падрыву эшалонаў, спалілі 27 аўтамашын, на шашэйных і грунтавых дарогах разбурылі 22 масты. У верасні 1943 і маі 1944 гадоў з баямі выходзілі з акружэння. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы, Чырвоны Вугал, Хутар Бярэзінскага раёна. У час наступлення Чырвонай Арміі 23—30.6.1944 заблакіравалі шашу Магілёў — Мінск, падбілі 20 аўтамашын, знішчылі 12 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Удзельнічалі ў вызваленні горада Чэрвень, вёсак Карпілаўка, Хутар, Стары Пруд Чэрвеньскага раёна.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў вёсцы Горкаўская Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура правіць