Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлыпартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў С. А. Кальцова (пазней імя Заслонава, створаны ў лютым 1943 года), А. С. Арлоўскага (пазней імя А. В. Бачкова, арганізаваны ў жніўні 1943) і імя Шчорса (арганізаваны ў жніўні 1943 у партызанскай брыгадзе «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (364 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 364 партызаны (8 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Шаркаўшчынскі, Пастаўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. А. Манохін

Склад правіць

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Заслонава;
  • атрад імя Бачкова (кулямётчык А. В. Бачкоў загінуў у баі ў жніўні 1943 года);
  • атрад імя Шчорса;
  • атрад «За Савецкую Радзіму».

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • С. П. Краеў;
  • Дз. А. Ануфрыяў.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначных участках ДаўгаўпілсВільнюс, ПолацкМаладзечна, Маладзечна — Вільнюс, ШаркаўшчынаШвенчоніс — Вільнюс. У маі 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёскі Ласіца Дунілавіцкага раёна, у верасні правялі засадныя баі, захапілі трафеі каля вёскі Варапаева. У ноч на 5 жніўня на чыгуначным участку ГудагайСмаргонь падарвалі больш за 670 рэек.

Літаратура правіць