Паўночнаамерыканскі тэатр Сямігадовай вайны

Шаблон:Паўночнаамерыканскі тэатр Сямігадовай вайны Паўночнаамерыканскі тэатр Сямігадовай вайны, таксама вядомы як Вайна з французамі і індзейцамі (англ.: French and Indian War) ці Вайна заваявання (фр.: Guerre de la Conquête) — чацвёрты і апошні ўзброены каланіяльны канфлікт у Паўночнай Амерыцы паміж Вялікабрытаніяй і яе калоніямі, з аднаго боку, і Францыяй і саюзнымі ёй індзейскімі плямёнамі, з іншага, які з’яўляўся адмысловым тэатрам Сямігадовай вайны (1756—1763 гады).

Вайна з французамі і індзейцамі
Асноўны канфлікт: Сямігадовая вайна
Карта асноўных баявых дзеянняў
Карта асноўных баявых дзеянняў
Дата 17541763
Месца Паўночная Амерыка
Вынік Перамога Брытаніі,
Парыжскі мірны дагавор (1763)
Праціўнікі
Камандуючыя
Каралеўства Францыя Луі-Жазеф дэ Манкальм Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Эдвард Брэдак

Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Джэймс Аберкромбі
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Джэфры Амхёрст
Сцяг Вялікабрытаніі (1606-1801) Джэймс Вольф

Сілы бакоў
каля 10 000 рэгуляраў і 15 000 апалчэнцаў[1] каля 15 000 рэгуляраў[2]
20 000 каланіяльных войскаў[3]
Страты
невядома 1512 забіты
1500 паранена
10 400 памерла ад хвароб[4]

Назва «Вайна з французамі і індзейцамі» звязана з двума галоўнымі праціўнікамі Брытаніі: войскамі каралеўскай Францыі і некалькімі плямёнамі індзейцаў, якія былі саюзнікамі французаў. Гэта вайна завяршыла серыю каланіяльных войнаў паміж Англіяй і Францыяй, якія часам называюць другі Стогадовай вайной. Канфлікт разгарэўся з прычыны прэтэнзій англічан і французаў на тэрыторыі ў даліне ракі Агая, якую ў той час ужо засялялі ад 3000 да 4000 амерыканскіх індзейцаў. Пачаўшыся напярэдадні Сямігадовай вайны і, у значнай ступені, справакаваўшы яе, вайна з французамі і індзейцамі завяршылася з яе заканчэннем паражэннем Францыі. У выніку Францыя пазбавілася ўсіх сваіх каланіяльных уладанняў у Амерыцы, якія зваліся Новая Францыя. Акрамя таго, Вялікабрытанія завалодала Фларыдай, якая да таго належала саюзнай Францыі Іспаніі. Французскія тэрыторыі на ўсход ад ракі Місісіпі перайшлі да Англіі, а французская Луізіяна на захад ад Місісіпі была перададзена Іспаніі, каб кампенсаваць страту Фларыды.

У пачатку вайны колькасць пасяленцаў французскіх калоній налічвала каля 60 000 чалавек, брытанскіх — 2 мільёны[5], таму французскі бок асабліва палягаўся на дапамогу абарыгенаў[6].

Праз два гады, у 1756 годзе, Вялікабрытанія абвясціла Францыі вайну, якая перарасла ў сусветную Сямігадовую. У ЗША французская і індзейская вайна лічыцца асобным канфліктам, аднак у Еўропе яна разглядаецца як амерыканскі тэатр ваенных дзеянняў Сямігадовай вайны[7].

Баявыя дзеянні адбываліся галоўным чынам па граніцы між Новай Францыяй і брытанскімі калоніямі, ад правінцыі Вірджыніі на поўдні да Ньюфаўндленду на поўначы. Прычынай паслужыла спрэчка за кантроль над зліццём рэк Алегені і Манангахіла і месцазнаходжанне французскага форту Дзюкен у гэтым месцы. У маі 1754 года вірджынскія апалчэнцы пад камандаваннем 22-гадовага Джорджа Вашынгтона пачалі вайну, зладзіўшы засаду французскаму патрулю[8].

У 1755 у брытанскія калоніі прыбыў новы камандзёр генерал Эдуард Брэдак, які закамандаваў наступ у чатырох кірунках. Яго план скончыўся катастрафічна; у бітве на Манангахіле 9 ліпеня 1755 года ён зведаў цяжкую паражэнне, быў цяжкі паранены і пазней сканаў. Не мелі поспеху дзеянні брытанцаў і на граніцах Пенсільваніі і Нью-Ёрку (1755—1757). У 1755 брытанскія войскі захапілі Форт Басэжур на граніцы Новай Шатландыі і Акадыі і дэпартавалі ўсіх акадыйцаў (1755—1764).

Некалькі катастрафічных кампаній 1757 года ў Новай Шатландыі скончыліся падзеннем брытанскага каланіяльнага ўрада, прычым пасля аблогі форту Уільяма Генры індзейцы закатавалі і выразалі захопленых каланістаў. За кіраваннем Уільяма Піта брытанская ваенная прысутнасць у калоніях значна пасілілася, а ў той жа час Францыя з неахвотай выпраўляла вялікія канвоі на дапамогу абмежаванаму кантынгенту ў Новай Францыі, аддаючы перавагу фронту вайну супраць Прусіі і яе саюзнікаў у Еўропе. Канфлікт у Агая скончыўся ў 1758 годзе брытанска-амерыканскай перамогай. У 1758—1760 брытанскія ваенныя здзейснілі кампанію па заваяванні Французскай Канады, захапілі тэрыторыі прылеглых калоній і ўрэшце рэшт авалодалі горадам Квебекам (1759). У наступным годзе брытанцам капітуляваў Манрэаль, і Францыя саступіла Канаду паводле Парыжскага дагавора.

Францыя таксама страціла на карысці Вялікабрытаніі тэрыторыі на ўсход ад ракі Місісіпі, а Французская Луізіяна на захад ад Місісіпі перайшла да Іспаніі наўзамен за страту іспанцамі Фларыды (якую Іспанія аддала Брытаніі за вяртанне Гаваны). Французская каланіяльная прысутнасць на поўнач ад Карыб захавалася толькі на астравох Сен-П'ер і Мікелон, што зацвердзіла брытанскае панаванне ў Паўночнай Амерыцы.

Адлюстраванне ў культуры

правіць

У літаратуры

правіць

У кіно

правіць

Зноскі

правіць
  1. Brumwell 2006, pp. 24–25.
  2. Brumwell 2006, p. 315.
  3. George D. Moller. American Military Shoulder Arms, Volume I: Colonial and Revolutionary War Arms. — UNM Press, 2011. — С. 471. — ISBN 9780826349965.
  4. Clodfelter, M. Warfare and Armed Conflicts: A Statistical Encyclopedia of Casualty and Other Figures, 1492–2015. — Jefferson, North Carolina: McFarland, 2017. — С. 122. — ISBN 978-0786474707.
  5. Gary Walton; History of the American Economy; page 27
  6. French and Indian War (англ.). American History USA. Праверана 7 ліпеня 2021.
  7. M. Brook Taylor, Canadian History: a Reader’s Guide: Volume 1: Beginnings to Confederation (1994) pp 39-48, 72-74
  8. Jacques Legardeur de Saint-Pierre: Officer, Gentleman, Entrepreneur. — Michigan State University Press. — С. 221.

Літаратура

правіць

Артыкулы

правіць
  • Oaks R. F. The Impact of British Western Policy on the Coming of the American Revolution in Pennsylvania(англ.) // The Pennsylvania Magazine of History and Biography. — Philadelphia: University of Pennsylvania Press, 1977. — В. 2. — Т. 101. — С. 171—189. — ISSN 0031-4587.

Спасылкі

правіць
  • French and Indian War/Seven Years’ War, 1754–63 (англ.). Office of the Historian, Foreign Service Institute, United States Department of State. Праверана 8 верасня 2022.
  • William John Eccles. Seven Years' War (англ.). The Canadian Encyclopedia. Праверана 8 верасня 2022.
  • John Kennedy Lacock. Braddock Road (англ.). Project Gutenberg. Праверана 18 снежня 2019.