Паўночнакітайская мова

Паўночнакітайская мова («паўночныя дыялекты кітайскай мовы», таксама бэйфанхуа (кіт. трад. 北方話, спр. 北方话, піньінь Běifānghuà, літаральна: «паўночныя дыялекты») або гуаньхуа (кіт. трад. 官話, спр. 官话, піньінь Guānhuà, літаральна: «афіцыйная гаворка») — найбуйнейшая кітайская мова або асноўная дыялектная група кітайскай мовы (у залежнасці ад вызначэнні статусу кітайскіх ідыёмаў), якая аб'ядноўвае блізкія адзін да аднаго кітайскія дыялекты, распаўсюджаныя на большай частцы паўночнага і паўднёва-заходняга Кітая.

Паўночнакітайская мова
Саманазва 官話/官话 Guānhuà
Краіны КНР і кітайская дыяспара ў іншых краінах
Рэгіёны КНР: уся поўнач, захад і паўднёвы захад
Афіцыйны статус КНР, КР
Агульная колькасць носьбітаў 845 мільёнаў (2000, перапіс)
Рэйтынг 1
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Сіна-тыбецкая сям'я

Кітайская галіна
Пісьменнасць кітайская пісьменнасць, лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 hak
WALS mnd
Ethnologue cmn
Linguasphere 79-AAA-b
ABS ASCL 7104
IETF cmn
Glottolog mand1415

На аснове пекінскага дыялекту гэтай групы стварылі ў 50-60 гг. ХХ ст. маўленчы стандарт путунхуа, які стаў афіцыйнай вуснай мовай краіны. Уключае ў тым ліку дунганскую мову, якая вылучаеццы выключна этна-сацыялінгвістычна.

У заходняй літаратуры паўночнакітайскую мову звычайна завуць мандарынскай, або мандарынскай кітайскай (англ.: Mandarin Chinese). Назва ўзнікла як калька c кіт. гуаньхуа (літар. — афіцыйная гаворка), ад заходняй назвы вышэйшых кітайскіх чыноўнікаў (гуань) — мандарынаў.

Пад кітайскай мовай, як правіла, маюць на ўвазе менавіта яе паўночную разнавіднасць або стандартную форму — путунхуа.

Дыялекты

правіць
 
Распаўсюджванне васьмі асноўных паўночнакітайскіх дыялектных падгруп у КНР

Асноўныя дыялектныя групы паўночнакітайскай:
东北 = Паўночна-усходняя галіна
北京 = Пекінская галіна
冀鲁 = Галіна Цзі-Лу (хэбэйска-шаньдунская галіна)
胶辽 = Галіна Цзяа-ляа (ляадунска-шаньдунская галіна)
中原 = Чжун'юаньская галіна (раёны раўніны Чжун'юань: СюйчжоуЧжэнчжоуСіяньСінін і паўднёвыя раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
兰银 = Галіна Лань-інь (раёны ЛаньчжоуІньчуань і ўсходнія раёны Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна)
江淮 = Цзянхуайская галіна (левабярэжнае нізоўе ракі Янцзы: УханьХэфэйТайчжоуЯньчэн)
西南 = Паўднёва-заходняя галіна

Часам у склад паўночнакітайскай уключаюць таксама цзіньскую мову (цзінь; 45 млн чал.), распаўсюджаную ў правінцыі Шаньсі, на поўначы правінцый Шэньсі і Хэбэй, і ў часткі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Завьялова О. И. Диалекты китайского языка. М., 1996.
  • Коряков Ю. Б. Китайские языки // Большая российская энциклопедия. Том. XIV. М.: Изд-во БРЭ, 2009.
  • Language atlas of China / Ed. Wurm S.A. etc. Hong Kong, 1988.
  • Yan M.M. Introduction to Chinese Dialectology. Munich, 2006.

Спасылкі

правіць
 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў гуаньхуа змяшчаецца ў катэгорыі «Гуаньхуа»