Першае камп’енскае перамір’е

(Пасля перасылкі з Першае камп'енскае перамір'е)

Першае камп’енскае перамір’е (Камп’енскае перамір’е 1918 года) — пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Першай сусветнай вайне, заключанае 11 лістапада 1918 года паміж Антантай і Германіяй у французскім рэгіёне Пікардыя недалёка ад горада Камп’ень. Канчатковыя вынікі вайны падвёў Версальскі мірны дагавор.

чорна-белая фатаграфія
Прадстаўнікі саюзнікаў пры падпісанні перамір’я. Фердынанд Фош, другі справа, каля свайго вагона ў Камп’енскім лесе.

Акалічнасці

правіць
 
Першая паласа The New York Times 11 лістапада 1918 г.

29 верасня 1918 года вярхоўнае камандаванне германскай арміі паінфармавала кайзера Вільгельма II і імперскага канцлера графа Георга фон Гертлінга, якія знаходзіліся ў штаб-кватэры ў Спа (Бельгія), што ваеннае становішча Германіі безнадзейна. Генерал-кватэрмайстар Эрых Людэндорф, які, відаць, асцерагаўся катастрофы, заявіў, што ён не гарантуе, што фронт утрымаецца ў наступныя 24 гадзіны і запатрабаваў запытаць у сіл саюзнікаў неадкладнага спынення агню. Акрамя таго, ён параіў прыняць асноўныя ўмовы прэзідэнта ЗША Вудра Вільсана («Чатырнаццаць пунктаў») і дэмакратызаваць імперскі ўрад, у надзеі на лепшыя ўмовы міру. Гэта дазволіць захаваць твар імперскай арміі і перавесці адказнасць за капітуляцыю і яе наступствы непасрэдна на дэмакратычныя партыі і парламент. 1 кастрычніка ён сказаў афіцэрам свайго штаба: «Цяпер яны павінны легчы ў тую пасцелю, якую яны прыгатавалі для нас».

3 кастрычніка замест Георга фон Гертлінга новым канцлерам быў прызначаны ліберал прынц Максіміліян Бадэнскі. Яму было даручана пачаць перамовы аб перамір’і.[1]

5 кастрычніка 1918 года Германія папрасіла Вільсана пачаць перамовы аб ўмовах перамір’я. Аднак пры наступным абмене паведамленнямі высвятлілася, што вільсанаўскія ўказанні «на адрачэнне кайзера як найважнейшую ўмову дасягнення міру не сустрэлі разумення. Дзяржаўныя дзеячы Рэйха тады яшчэ не былі гатовыя разглядаць такі жахлівы для іх варыянт.»[2] У якасці папярэдняй умовы перамоў Вільсан патрабаваў вываду нямецкіх войскаў з усіх акупаваных тэрыторый, спыненне падводнай вайны і адрачэнне Кайзера, запісаўшы 23 кастрычніка: «Калі ўрад Злучаных Штатаў павінен дамаўляцца з вярхоўным камандаваннем і манархічнай верхавінай Германіі цяпер або, па ўсёй верагоднасці, пазней з-за міжнародных абавязацельстваў Германскай імперыі, ён павінен патрабаваць не міру, а капітуляцыі».[3]

Падпісанне адбылося ў 5 гадзін 10 хвілін раніцы 11 лістапада ў чыгуначным вагоне маршала Фердынанда Фоша ў Камп’енскім лесе. Англійскі адмірал Рослін Уіміс (англ.) і камандуючы войскамі Антанты маршал Фош прынялі нямецкую дэлегацыю, якую ўзначальваў генерал-маёр Вінтэрфельт (ням.). Перамір’е набыло моц а 11 гадзіне раніцы. Быў дадзены 101 залп — апошнія залпы Першай сусветнай вайны.

Асноўныя ўмовы перамір’я:

  • Спыненне ваенных дзеянняў на працягу шасці гадзін з моманту падпісання перамір’я, г.зн. 11 лістапада ў 11 гадзін дня.
  • Неадкладна пачаць і завяршыць у 15 дзённы тэрмін эвакуацыю ўсіх нямецкіх войскаў з Францыі, Бельгіі, Люксембурга і Эльзаса-Латарынгіі.
  • Услед за гэтым у 17 дзённы тэрмін эвакуацыя ўсіх нямецкіх войскаў з тэрыторыі на заходнім беразе Рэйна плюс у радыусе 30 км ад мастоў на правым беразе Рэйна ў гарадах Майнц, Кобленц і Кёльн з наступнай акупацыяй гэтых тэрыторый войскамі саюзнікаў і ЗША.
  • Эвакуацыя ўсіх нямецкіх войскаў на ўсходнім фронце на тэрыторыю Германіі, на пазіцыі станам на 1 жніўня 1914 года, эвакуацыя павінна была адбыцца, калі Антанта злічыць, што на гэтых тэрыторыях ёсць адпаведныя ўмовы.
  • Адмова ад дагаворы ў Брэст-Літоўску з Расіяй і Бухарэсцкага мірнага дагавора з Румыніяй.
  • Марская блакада Германіі флотам Вялікабрытаніі застаецца ў сіле.
  • Інтэрнаванне ўсіх падводных лодак і іншых сучасных караблёў ваеннага флоту Германіі.
  • Здача ў добрым стане 5000 гармат, 25000 кулямётаў, 3000 марцір-мінамётаў, 1700 самалётаў, 5000 лакаматываў і 150000 вагонаў.

Брэст-Літоўскі дагавор

правіць

Паводле ўмоў перамір’я Германія павінна была дэнансаваць Брэст-Літоўскі дагавор з расійскім урадам бальшавікоў. Германскія войскі павінны былі заставацца на тэрыторыі Расіі да прыбыцця войскаў Антанты, аднак, паводле дамоўленасці з германскім камандаваннем тэрыторыі, з якіх выводзіліся германскія войскі, пачала займаць Чырвоная армія[4]. Паводле іншых звестак, наступу Чырвонай арміі на Украіну папярэднічала дамоўленасць не з урадам Германіі, а з салдацкімі Саветамі германскіх частак, якія адводзіліся з Украіны.[5] Толькі ў некаторых пунктах (Севастопаль, Адэса) германскія войскі былі заменены войскамі Антанты.

Святкаванне

правіць

Дзень перамір'я святкуецца ў наступных краінах былой Антанты:

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Czernin 1964.
  2. Czernin 1964, p. 7.
  3. Czernin 1964, p. 9.
  4. Горинов М. М., Горский А. А., Дайнес В. О. и др. История России с древности до наших дней: Пособие для поступающих в ВУЗы. / Под ред. М. Н. Зуева. — М.: Высшая школа, 1994.
  5. Савченко В. А. Двенадцать войн за Украину — Харьков: Фолио, 2006. — 415 с. — Гл. 6. Вторая война большевиков против УНР (декабрь 1918 − октябрь 1919).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць