Пракоп Авяр’янавіч Странакоў
Прако́п Авяр’я́навіч Странако́ў (6 чэрвеня 1917, Грачухі — 12 кастрычніка 1961, Ташкент) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).
Пракоп Авяр’янавіч Странакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1961 (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | лейтэнант і маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграія
правіцьПракоп Авяр’янавіч Странакоў нарадзіўся ў вёсцы Грачухі (зараз у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці). Скончыў 7 класаў школы. Працаваў на цагельным заводзе ў Мінску і лесакамбінаце ў Бабруйску. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З чэрвеня 1942 года ўдзельнік баёў на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
Камандзір ўзвода кіравання 642-га пушачнага артылерыйскага палка (24-я пушачная артылерыйская брыгада, 5-я артылерыйская дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант П. А. Стралкоў вызначыўся з групай разведчыкаў у кастрычніку 1943 года пры вызваленні Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыйскага палка, у баі каля вёскі Старое Лутава ўдзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка. У баі за вёску Новае Лутава замяніў камандзіра роты і павёў байцоў у атаку. Быў паранены, але не пакінуў поле бою.
Пасля вайны П. А. Станакоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. З 1958 года маёр Странакоў у запасе. Жыў і працаваў у Ташкенце.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіць- У 1964 годзе імя П. А. Странакова было прысвоена пачатковай школе ў вёсцы Зялёны Краж Жлобінскага раёна[1].
- Імем Героя названы вуліца ў вёсцы Зялёны Краж і школа ў вёсцы Грачухі Жлобінскага раёна[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Странако́ў Пракоп Авяр’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Пракоп Авяр’янавіч Странакоў на сайце «Героі краіны»
- Стренаков Прокофий Аверьянович (руск.) (Праверана 22 мая 2023) // Праект «Память народа»
- Стренаков Прокофий Аверьянович (1917—1961) (Праверана 22 мая 2023) // «Беларусь поминт». Спецпраект выдавецкага дома «Беларусь сегодня»