Праліў Вількіцкага

Праліў Вількіцкага[1] — праліў, які аддзяляе паўвостраў Таймыр ад архіпелага Паўночная Зямля і злучае Карскае мора з морам Лапцевых.

Праліў Вількіцкага?
руск.: пролив Вилькицкого
Размяшчэнне
77°57′43″ пн. ш. 103°26′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Праліў Вількіцкага (Краснаярскі край)
Праліў Вількіцкага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праліў Вількіцкага ўнізе

Даўжыня праліва Вількіцкага складае 130 (104[1][2]) км, а шырыня ў самым вузкім месцы паміж мысам Чэлюскін і мысам Таймыр на востраве Бальшавік — 56 км. На ўсход ад Бальшавіка ад праліва Вількіцкага адгаліноўваецца ў паўночна-ўсходнім напрамку праліў Яўгенава, які аддзяляе гэты буйны востраў архіпелага ад невялікіх паўднёва-ўсходніх астравоў Старакадомскага і Малы Таймыр. На захад ад праліва Вількіцкага размешчаны чатыры невялікіх вострава Гейберга. Тут глыбіня мора складае ад 100 да 150 м, ва ўсходняй частцы — больш за 200 м.

Праліў названы ў гонар гідрографа і даследчыка Арктыкі начальніка галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення Расіі Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага, які ў 1913 годзе ў рамках Гідраграфічнай экспедыцыі на ледаколах «Таймыр» і «Вайгач» распачаў няўдалую спробу прайсці праз праліў, але затрымаўся ў льдах. Упершыню гэтая найбольш паўночная частка Паўночнага марскога шляху была пройдзеная ў 1878 годзе шведам Адольфам Эрыкам Нордэншэльдам.

Крыніцы

правіць
  1. а б БелЭн 1997.
  2. Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)

Літаратура

правіць