Пузі
Пузі́[1] (трансліт.: Puzi, руск.: Пузи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за З1 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Пузі
|
Гісторыя
правіцьПаводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1924 года вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 6 жыхароў.
З 1954 года ў Перасудавіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1959 года — сяло і хутар. Паводле перапісу 1970 года — у саўгасе «Белаазёрскі». У 1977 годзе сельсавет перайменаваны ў Высокаўскі. З 26 лютага 2002 года ў Стрыгінскім сельсавеце.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1897 — 45 двароў, 282 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 44 двары, 70 жыхароў.
Вядомыя асобы
правіць- Васілій Мікалаевіч Дземідовіч (нар. 1961) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пузе́
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх