Пясчаны скакун

від жукоў

Пясчаны скакун[1], арэнарыя[1] (Cicindela arenaria viennensis) — насякомае атрада Жукі (Coleoptera) сямейства Жужалі (Carabidae).

Пясчаны скакун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicindela arenaria viennensis Schrank, 1781


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  13827960

Апісанне правіць

Жук даўжынёй 6,5—10 мм. Верх медна-зялёны, матавы. Надкрылы з 2 тонкімі, вельмі выгнутымі белымі перавязямі і верхавінкавай плямай. Сярэдзіна пярэдняспінкі з рэдкімі белымі валаскамі, на надкрылах грубая рэдкая пункціроўка. Ніз і ногі зялёныя з металічным бляскам, стэрніты грудных сегментаў і бакавая паверхня брушка пакрыты доўгімі белымі валаскамі. Аснова ротавых частак і верхняя губа белыя.

Арэал правіць

Трапляецца ад Сярэдняй і Паўднёвай Еўропы да Заходняй Сібіры. У Беларусі адзначаны ў наваколлі Салігорска і Пінска.

Жыве на сухіх сыпучых пясках па берагах вадаёмаў, пясчаных кар’ераў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)