Павел Сцяпанавіч Малчанаў

акцёр тэатра і кіно, рэжысёр
(Пасля перасылкі з П. Малчанаў)

Павел Сцяпанавіч Малча́наў (1 (14) сакавіка 1902 — 24 лютага 1977) — беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940), лаўрэат Сталінскай прэміі (1946).

Павел Сцяпанавіч Малчанаў
Дата нараджэння 1 (14) сакавіка 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1977(1977-02-24) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1625623

Біяграфія правіць

П. С. Малчанаў нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павета (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці).

У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гадах у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944—1949 гадах яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гадах на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ульянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

З 1952 года П. С. Малчанаў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Мінску.

Творчасць правіць

П. С. Малчанаў быў акцёрам шырокага дыяпазону. Яго творчасць адметна чалавечнасцю, прастатой і моцным тэмпераментам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.

Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Ферманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твора А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.

У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё» (1984).

Фільмаграфія правіць

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

  • У 1969 годзе створаны дакументальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Малчанавым»
  • У гонар П. С. Малчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебска
  • У 2002 годзе ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай Рэспублікі Беларусь «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]

Зноскі

Літаратура правіць