Рагаты дзедка (Ophiogomphus cecilia) — від стракоз сямейства дзедак.

Рагаты дзедка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophiogomphus cecilia Fourcroy, 1785

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  638515
EOL  1034719

Апісанне

правіць

Даўжыня цела — 50-58 мм, брушка 37-39 мм, даўжыня задняга крыла — 30-35 мм. На краі патыліцы два вырасты. Афарбоўка цела аліўкава-зялёная з чорнымі кольцамі на брушку. Светлыя часткі цела зялёныя (амаль усе грудзі) ці жоўтыя. Самец: ніжні анальны прыдатак глыбока расколаты. Самка: генітальная пласцінка невялікая, з двума доўгімі тонкімі вырастамі. Пярэдні край крылаў інтэнсіўна-жоўтага колеру, у аснове задніх крылаў маецца трохкутная жоўтая пляма. Ногі доўгія.

Лічынка шэра-чорнага колеру з жоўтым малюнкам. Пузатая, хваставыя ніткі адсутнічаюць.

Пашырэнне

правіць
 
Паштовая марка Беларусі.

Від распаўсюджаны дастаткова шырока, ад Цэнтральнай Азіі да Еўропы, дасягаючы Германіі і Даніі. Арэал таксама ўключае Каўказ, Урал, да Заходняй Сібіры. Вядомыя адзінкавыя знаходкі віду па ўсёй тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі. Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)