Рагнар Лодбрак

(Пасля перасылкі з Рагнар Ладброк)

Рагнар Лодбрак (Рагнар Скураныя Порткі; паводле іншай версіі, «Лёсасцяжны»: lod — лёс, brog — сцяг — таму што, паводле падання, на яго сцягу, які няслі перад войскам, быў намаляваны крумкач Одзіна, які сваім крылом паказваў кірунак паходу[1]; пакараны смерцю ў 865) — паўміфічны дацкі конунг, прадстаўнік скандынаўскага роду Інглінгаў, бацька Б’ёрна Жалезнабокага (заснавальніка дынастыі Мунсё).

Рагнар Лодбрак
стар.-сканд.: Ragnarr Loðbrók
Легендарны кароль Даніі
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць каля IX стагоддзе
Род Ск’ёльдунгі, Мунсё[d] і Інглінгі
Бацька Сігурд Пярсцёнак
Жонка Лагерта[d], Тара з Готланда[d] і Аслаўг[d]
Дзеці Б'ёрн Жалезнабокі, Уба[d], Хвітсерк[d], Сігурд Змеявокі[d], Іван Бязкосткавы[d], Хальфдан[d] і Rognvald Ragnarsson[d]
Дзейнасць Вікінгі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Легендарная біяграфія правіць

Дакладных крыніц, якія бы пацвярджалі існаванне Рагнара, не існуе. Галоўным чынам падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці вядомыя са скандынаўскіх саг, якія апавядаюць, як Рагнар здзяйсняў набегамі і марскім разбоем. Мяркуюць, што гістарычны Рагнар (калі такі існаваў) дзейнічаў у першай палове IX стагоддзя і быў адным з найбольш уплывовых ваенных правадыроў Даніі. Верагодна, ён быў сынам Сігурда Пярсцёнка. Мянушка звязана з легендай пра тое, што Рагнар насіў скураныя порткі, пашытыя яго жонкай Лагертай, якія выступалі ў ролі абярэга. Паводле іншай версіі, у дзяцінстве, выпадкова трапіўшы ў змяінае логава, выжыў дзякуючы скураным порткам.

Найважнейшыя падзеі, якія прыпісваюцца Рагнару — напад на тэрыторыю сучаснай Францыі і захоп Парыжа ў 845 годзе, а таксама напад на Нартумбрыю ў 865 годзе. Падчас паходу на Парыж ён нібыта ўзначальваў эскадру з 120 караблёў з 5000 воінаў, якія падняліся ўверх па рацэ Сена. Горад быў захоплены вікінгамі, а заходнефранкскі кароль Карл Лысы, каб выратаваць Парыж ад разбурэння, выплаціў велізарны выкуп у 7000 фунтаў срэбра. Хоць Рагнар, трымаючы слова, і пакінуў Парыж без істотных разбурэнняў, але на зваротным шляху праз паўночную Францыю разрабаваў усе землі, якія перасякаў. Лічыцца, што захоп Парыжа Лодбракам адбыўся 28 сакавіка 845 года.

У 865 годзе, падчас экспедыцыі ў Брытанію, карабель Рагнара сеў на мель у Нартумбрыі на поўначы Англіі, яго войска было разбіта, сам ён трапіў у палон і па загадзе караля Элы II быў скінуты ў яму з атрутнымі змеямі, дзе памёр пакутлівай смерцю. Легенды абвяшчаюць, што, паміраючы, Рагнар выклікнуў: «Як зарохкалі б мае родныя парасяты, калі б ведалі яны, як цяпер мне, старому кабану!». Такім чынам ён намякаў Элу II на тое, што яго сыны, якія знаходзіліся ў Швецыі, адпомсцяць за бацьку.

Паводле саг, шматлікія сыны Рагнара (Івар Бескасцёвы, Б’ёрн Жалезнабокі і іншыя) у 867 годзе ўварваліся ў Англію, адпомсцілі за гібель бацькі і паклалі пачатак дацкаму заваяванню вострава. Сыны Рагнара паланілі і затым пакаралі смерцю караля Элу, які памёр у жудасных пакутах. Каралеўствы Нартумбрыя, Мерсія і Усходняя Англія былі разрабаваны. Урэшце нашчадкаў Рагнара спыніў Альфрэд Уэсэкскі, разбіўшы іх войска ў 871 годзе.

Сям’я правіць

Продкі правіць

Шлюбы і дзеці правіць

 
Пакаранне смерцю Рагнара Лодбрака

Быў тройчы жанаты, меў мноства законных дзяцей і пазашлюбных ад наложніц:

Кожны з сыноў быў валадаром уласнага ўдзела і насіў тытул конунга.

У сучасным мастацтве правіць

У літаратуры правіць

  • Рагнар Лодбрак — адзін з персанажаў кнігі Гары Гарысана «Молат і Крыж»;
  • Рагнар Лодбрак — адзін з персанажаў кнігі Джэка Лондана «Міжзоркавы вандроўца»;
  • Рагнар Лодбрак — адзін з персанажаў аповесці Марыі Сямёнавай «Два каралі»;
  • Рагнар Лодбрак — адзін з персанажаў сагі Аляксандра Мазіна «Вікінг».

У кіно правіць

У мастацкім правіць

У дакументальным правіць

У гульнях правіць

  • У гульні Crusader Kings II пры ўсталяваным адоне The Old Gods Рагнар з’яўляецца негульнябельным персанажам. Кампанія адона пачынаецца з захопу яго сынамі тэрыторый Англіі — помста каралю Эле за смерць бацькі.
  • У адонах да камп’ютарных гульняў серыі «Цывілізацыя» Sid Meier’s Civilization III: Play the World і Sid Meier’s Civilization IV: Warlords Рагнар Лодбрак узначальвае цывілізацыю вікінгаў.
  • У гульні Mount & Blade каралеўствам Нордаў кіруе кароль Рагнар.
  • Mount & Blade : Warband-Viking Conquest

Зноскі

  1. А. Я. Гуревич. Походы викингов. Изд-во «Наука», М., 1966, стр. 162.

Спасылкі правіць