Рагулькі
Рагу́лькі[3] (Delphínium) — род травяністых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Рагулькі | |||||||||||||||||
![]() Рагулькі высокія (Delphinium elatum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Delphinium L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Delphinium peregrinum L., 1753
| |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Адна- і шматгадовыя расліны вышынёй да 2 метраў і болей. Лісце чаргаванае. Кветкі буйныя, часцей за ўсё сіняга, блакітнага і фіялетавага колеру. Плод — лістоўка.
АрэалПравіць
Налічвае каля 250 (каля 300[4]) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі.
Значэнне і выкарыстаннеПравіць
Лекавыя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны.
АховаПравіць
Від рагулькі высокія (Delphinium elatum) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца ў Латвіі[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Живокость (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
ЛітаратураПравіць
- Прохараў В. М. Рагулькі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 202. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Живокость // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рагулькі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
- Шпорник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.