Памер старонкі: 5 800

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Максім Л. (размовы) 21:31, 7 верасня 2012 (UTC)

-Вітаю вас. Паважаны Андрэй, калі ласка, не забывайцеся пра катэгорыі і інтэрвікі. І, калі не сабіраецеся дапісваць артыкул, не пакідайце пустыя раздзелы. Вопыт паказвае, што гэтага, акрамя вас, нікто не робіць. А калі сабіраецеся, стаўце шаблон "ПІШУ" (яго можна знайсці ў шаблонах). Дзякуй вам і поспехаў!--Павел Петро (размовы) 05:50, 19 студзеня 2013 (UTC)

Статус файла Файл:Ала Анатольеўна Сакалова.jpg правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Файл:Ала Анатольеўна Сакалова.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Хамелка/ разм. 08:49, 14 мая 2014 (FET)

Старонка "Ала Анатольеўна Сакалова" правіць

Добры дзень. У загалоўку старонкі "Ала Анатольеўна Сакалова" было выпраўлена напісанне імя па бацьку, замест Анатольеўна стала Анатолеўна. Але!!! У дакументах пішацца менавіта Анатольеўна, гэтаксама як у маіх дакументах напісана Генадзьевіч замест Генадзевіч. Прашу вярнуць напісанне паводле пашпарту. З павагай, Андрэй.

Вітаю. Справа ў тым, што ёсць правіла ПБМ-2008 ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак, а імя "Анатоль" не канчаецца на -ій (-ый) і, такім чынам, імя па бацьку мусіць быць Анатолеўна. Таксама з імем "Генадзь" -> Генадзевіч. Выключна правапіснае пытанне, а чаму ў пашпарце з памылкай мне не вядома. --Максім Л. (размовы) 12:40, 14 мая 2014 (FET)

Правапіс імёнаў правіць

Прабачце, але у дадзеным выпадку імя менавіта Анатолій, таксама як і Генадзій. Прашу выправіць прозвішча на "Анатольеўна". Да таго ж, у вікіпедыі назвы артыкулаў утрымліваюць імя "Анатолій".

Гэтыя Анатоліі ў артыкулах - памылкі, зараз выпраўлю. У беларускай мове няма імя "Анатолій", асабісты пашпарт чалавека ў дадзеным выпадку не можа з'яўляцца крыніцай. Каб падпісвацца, калі ласка націскаецце кнопку з сінім аловачкам на верхняй панэлі рэдагавання.--Хамелка/ разм. 13:38, 14 мая 2014 (FET)


Добра, дзякуй за тлумачэнне. Проста мяне некалькі гадоў таму выправілі менавіта наадварот, таму я быў упэўнены ў тым, што пісаў. Дзякуй за дапамогу, буду працаваць далей на карысць вікіпедыі.