Aneuko
Вітаем
Мы радыя вас бачыць у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці Discord, Telegram або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
|
Карысныя парады
| |
Аўтадогляд
правіцьДобры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 11:37, 10 лютага 2024 (+03)
- Вітаю. Я не супраць. Дзякую за давер! Aneuko (размовы) 12:09, 10 лютага 2024 (+03)
- Зроблена, цікавых знаходак! --JerzyKundrat (размовы) 22:30, 10 лютага 2024 (+03)
Афармленне зносак
правіцьПсеўдараздзел са зноскамі прызнаны няўдалым варыянтам, пра іншыя магчымасці гл. Вікіпедыя:Форум/2023#Афармленне_раздзелаў_зносак. --JerzyKundrat (размовы) 00:29, 12 лютага 2024 (+03)
- Ок. Як я зразумеў з прачытанага, то зараз лепш выкарыстоўваць асобны падраздзел Зноскі і reflist замест Шаблона Зноскі Выправіў у апошнім артыкуле. Aneuko (размовы) 00:47, 12 лютага 2024 (+03)
Вікіфікатар ты што зрабіў?
правіцьУсё ў асноўным верна, але гэта серыя гульняў а не толькі першая частка, не блытаць. Для чаго рабіць табліцу дзе напісана што гэта "гульня" якая выйшла ў 2002 гаду калі гэта серыя гульняў, якія выходзілі ў 2002, 2005, 2009, 2016 а длс на апошнюю 4 частку выходзяць і цяпер? І ўручную нельга ж выправіць! Шоў на поўнач (размовы) 11:24, 10 лістапада 2024 (+03)
- Гэтая старонка звязана ў са старонкай гульні ў іншых моўных раздзелах (https://www.wikidata.org/wiki/Q739918). Я проста дадаў шаблон {Картка гульні}. Калі вы паглядзіце іншыя моўныя часткі en, ru і г.д. то там гэта старонка гульні і ніжэй спасылкі на працягі. Калі гэта старонка серыі гульняў, то магчыма яна павінна называцца па-іншаму, напрыклад, як The Sims (серыя гульняў), Call of Duty (серыя гульняў) ці трэба памяняць спасылкі на іншыя моўныя старонкі. А то атрымліваецца ў вас старонка серыі гульняў звязана з гульнёй у іншых раздзелах. Aneuko (размовы) 12:31, 10 лістапада 2024 (+03)
- Ну яна звязана з гульнёй таму шта гэта самая вядомая частка з гэтай серыі гульняў. Па другому назваць артыкул немагчыма таму шта серыя па іншаму і не называецца. Шоў на поўнач (размовы) 18:45, 10 лістапада 2024 (+03)
- Артыкул можна назваць інакш калі захацець. Я вышэй прывёў прыклады як ужо ёсць у вікіпедыі. Напрыклад, Hearts of Iron (серыя гульняў) — старонка серый гульняў; Hearts of Iron — першая частка; Hearts of Iron II — другая частка і г.д.
- Проста праблема зараз у тым, што на дадзены момант ваша старонка з серыяй гульняў спасылаецца на вікі дата элемент https://www.wikidata.org/wiki/Q739918 (у іншых моўных версіях — гэта першая частка), а на што тады будзе ў вас спасылацца старонка з першай часткі гульні? Aneuko (размовы) 19:30, 10 лістапада 2024 (+03)
- Заўтра перараблю як трэба Шоў на поўнач (размовы) 23:44, 10 лістапада 2024 (+03)
- Ну яна звязана з гульнёй таму шта гэта самая вядомая частка з гэтай серыі гульняў. Па другому назваць артыкул немагчыма таму шта серыя па іншаму і не называецца. Шоў на поўнач (размовы) 18:45, 10 лістапада 2024 (+03)
вопытна-канструктарскае бюро
правіцьПрывітанне, гэта мае быць доследна-канструктарскае бюро. --JerzyKundrat (размовы) 16:00, 10 лістапада 2024 (+03)
- Добры дзень. "Вопытна-канструктарскі" я браў са слоўніка https://www.skarnik.by/rusbel/53965 А шаблон падказку я дадаў, бо некаторыя перакладалі руск.: ОКБ Туполева як АКБ, але на старонцы https://www.tupolev.ru/about/#history пра Тупалев напісана, што "1922 Создано авиационное опытное конструкторское бюро А.Н.Туполева.", а не руск.: объединённое/особое/отдельное конструкторское бюро. Магчыма і патрэбна "даследна-канструктарскае бюро", проста ў слоўніку Коласа/Крапівы руск.: опытно-... ёсць і "даследна-...", і "вопытна-..." (там некалькі прыкладаў) Aneuko (размовы) 19:33, 10 лістапада 2024 (+03)
- па мне то і КБ хапіла б, якая нам справа да іхняга бюракратызму? --JerzyKundrat (размовы) 19:47, 10 лістапада 2024 (+03)
- ok, буду пакідаць толькі зразумелае ўсім скарачэнне для КБ. Aneuko (размовы) 19:57, 10 лістапада 2024 (+03)
- па мне то і КБ хапіла б, якая нам справа да іхняга бюракратызму? --JerzyKundrat (размовы) 19:47, 10 лістапада 2024 (+03)