Anreot
Далучыўся 1 лютага 2015
Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Artsiom91 у тэме Заўвагі
Памер старонкі: 2 612
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Заўвагі правіць
Вітаю ў Вікіпедыі! Дзякуй за Ваш унёсак. Маю некалькі пажаданняў і заўваг.
- Згодна з правіламі наймення артыкулаў, артыкулам пра людзей варта даваць назву Імя ІмяПаБацьку Прозвішча. Ваш артыкул Галаўко Анатоль Аляксандравіч я перанясу пад правільную назву, наступныя артыкулы, калі ласка, стварайце адразу пад патрэбным варыянтам.
- Варта больш пільна сачыць за катэгорыямі. Няма патрэбы у артыкулах пра людзей ставіць катэгорыі Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (замест яе больш спецыяльныя Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ, Катэгорыя:Выпускнікі БДУ), Катэгорыя:Юрыдычныя асобы (гэта для розных ААТ і РУП, замест яе лепш выкарыстоўваць Катэгорыя:Юрысты Беларусі). Таксама па магчымасці пажадана дадаваць іншыя катэгорыі — Катэгорыя:Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь, Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук.
- Варта больш пільна ставіцца да фатаграфій, якія грузяцца на Вікісховішча. Проста ўзятыя з сайта (напрыклад сайта БДУ ці яго факультэтаў) фотаздымкі, хутчэй за ўсё, будуць парушаць аўтарскія правы і будуць выдаленыя. Рэкамендуецца загружаць толькі тыя фотаздымкі, якія зроблены ўласнаручна ці пра якія дакладна вядома, што аўтарскія правы на іх не распаўсюджваюцца.