Памер старонкі: 10 096

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 21:58, 3 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

Прыпыначны пункт

правіць

Вітаю. Калі ласка, звярніце ўвагу, што прыпыначны пункт і прыпынак -- не сінонімы, хіба што ў гутарковай мове, у літаратуры -- не. Глядзіце гласарый паняццяў тут. Таксама наконт чыгуначнага "пуць", гэта ніяк не "шлях", у беларусізаваным чыгуначным паняційным апараце гэта "каляя". Але афіцыйна на БЧ ужываюць "пуць" і мы не можам ігнараваць гэты факт, каб энцыклапедыя не адарвалася ад рэчаіснасці. То, калі ласка, калі робіць масавыя праўкі, то папярэдне ўпэўніцеся, што яны адпавядаюць аўтарытэтным крыніцам. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 14:52, 4 ліпеня 2024 (+03)Адказаць

"звярніце ўвагу, што прыпыначны пункт і прыпынак -- не сінонімы"
Мабыць вы хацелі сказаць, што "остановочный пункт" і "спыненне" не сінонімы. "остановочный пункт" і "прыпынак" як раз такі поўныя сінонімы. А вось "прыпынак" і "спыненне" не сінонімы. Што такое "прыпынак" і чым ён адрозніваецца ад "спынення", вы можате паглядзець вось тут і тут
"у беларусізаваным чыгуначным паняційным апараце гэта "каляя""
Вы у гэтым упэўнены? А вось старонка з рэсурсу, які вы мне самі прапанавалі. ))
"Але афіцыйна на БЧ ужываюць "пуць"
А калі прыгледзеца к афіцыйным тэкстам на БЧ напрыклад вось тут то мы зауважаем тут поўны бардак, з якога вынікае, што працаунікі БЧ не вельмі адукаваныя у пытаннях бларускай мовы, і не варта браць з іх прыклад.
*"што яны адпавядаюць аўтарытэтным крыніцам."* Я лічу, што адзінай крыніцай беларускай мовы ў беларускай энцыклапедыі павінна быць беларуская граматыка і лексіка. А калі неадукаваныя людзі ў апараце кіравання дапускаюць памылкі ў перакладзе нарматыўных актаў, то трэба не паўтараць памылкі ўслед за імі, а рабіць ім адпаведную заўвагу. А таксама згадваць іх памылкі ў адпаведных артыкулах вікіпедыі. Ilijakaz (размовы) 08:10, 5 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
@Ilijakaz, "прыпынак" гэта спыненне транспарту ў якім заўгодна месцы, а "прыпыначны пункт" гэта адмыслова арганізаванае і абсталяванае месца для спынення, высадкі і пасадкі, дзе спыняюцца па раскладзе напрыклад. У кожным разе, няма прычыны пераймяноўваць тысячы артыкулаў і ламаць дзясяткі шаблонаў. І ёсць розніца, агульны слоўнік і нарматыўны-заканадаўчы акт. Пра "шлях" адправіў ім паведамленне пра памылку, выправяць. Наконт беларускай лексікі і граматыкі, не бачу нічога небеларускага ў "прыпыначным пункце". "Шлях" жа мае дужа шырокае значэнне, але ніяк не звязанае з чыгункай, добра б было сваё разуменне беларускай лексікі спраўджваць хоць з ТСЛБМ. -- Максім Л. (размовы) 21:06, 5 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
"У юрыдычным гласарыі ўсё змянілі на шлях, яшчэ летась было не так."
Я скончыў школу яшчэ ў мінулым стагоддзі, і на працягу ўсяго майго дзяцінства, юнацтва і да апошніх 5 гадоў жыцця "железнолорожные пути" былі "чыгуначнымі шляхамі" і ў літаратурных творах (Якуб Колас, На ростанях) і у газетах, і у падручніках па фізіке і Геаграфіі. А тое што адбываецца зараз я лічу часовым бардаком які неабходна выправіць.
Дарэчы, звярніце увагу яшчэ на адну старонку гласарыя паняццяў, які вы мне прапанавалі. http://multilang.pravo.by/be/term/index/19848?langname=be&page=1&type=3&etalon=0 Вось с такім юрыдычным перакладам я яшчэ згодзен. Тут няма таўталогіі.
""прыпынак" гэта спыненне транспарту"
Будьце уважлівей. Прыпынак гэта само месца, а не спыненне.
"ў якім заўгодна месцы"* Менавіта таму, што транспарт можа спыніцца у любым месцы, прыпынак гэта ніяк не любое месца дзе можа спыніцца транспарт, а толькі адмысловае, у адваротным выпадку ўсё асяроддзе можна было б назваць прыпынкам, што не мае сэнсу.
  • "У кожным разе, няма прычыны пераймяноўваць тысячы артыкулаў і ламаць дзясяткі шаблонаў."* Я не заклікаю вас пераназываць артыкулы сюды-туды па сто разоў, на дню. Я заклікаю выправіць памылку раз і назаўжды. Акрамя таго, я лічу што граматнасць і павага да мовы вышэй кошты ўсіх вашых шаблонаў з памылкамі незалежна ад таго колькі часу і сіл вы на іх патрацілі. Калі ўсе настаўнікі пачнуць заплюшчваць вочы на ​​памылкі вучняў, і ставіць адзнакі толькі за спісаныя лісты, адукацыя страціць сэнс. Ilijakaz (размовы) 03:45, 6 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
"не бачу нічога небеларускага ў "прыпыначным пункце"
небеларускі тут суфікс -ачн- але гэта зучім іншае пытанне. А вось граматыкі ў гэтым канцэлярызме нуль. Гэта бязглуздая таўталогія. Масла масленае, Сягодняшнедзённы дзень. Месца для месца спынення.
"добра б было сваё разуменне беларускай лексікі спраўджваць хоць з ТСЛБМ" А с кім разуменне беларускай лексікі спрауджвае ТСЛБМ? Менавіта з намі, людьмі ведаючымі беларускую мову ад нараджэння, а ня чуўшымі яе толькі на занятках па літаратуры ў школе. Ilijakaz (размовы) 04:10, 6 ліпеня 2024 (+03)Адказаць
Наконт "шлях", відаць, Вы маеце рацыю. У юрыдычным гласарыі ўсё змянілі на шлях, яшчэ летась было не так. Магчыма, трэба робатам змяніць у Вікіпедыі "пуць" на "шлях", але гэта спачатку трэба абмяркаваць і сабраць болей спасылак у гэтым пытанні.
Вельмі цяжка чытаць і сабраць думкі ў такім фарматаванні. Сцісла адказаў у адпаведнай тэме тут. --Максім Л. (размовы) 19:19, 6 ліпеня 2024 (+03)Адказаць